1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси

НАРОДНЫЙ КОНТРОЛЬ

Совместный проект ФПБ и СТВ! Смотрите эфир по пятницам (1 раз в две недели)

ТЕМА для РАЗМЫШЛЕНИЯ

Совместный проект Витебского областного объединения профсоюзов и областной газеты“Витебские вести”

ОН-ЛАЙН СЕРВИС ФПБ

Сообщить о завышении цен на продукты или лекарства можно ЗДЕСЬ↑

АРЕНДА ПОМЕЩЕНИЙ
ПЛАН ПРОВЕРОК
ВИТЕБСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВНовостиУ Шумілінскім раёне павіншавалі ветэрана працы
21 июля 2022

У Шумілінскім раёне павіншавалі ветэрана працы

У Шумілінскім раёне павіншавалі ветэрана працы Мікалая Варкулевіа, які адзначыў 90-годдзе з дня нараджэння.
Нядаўна равеснік раённай газеты жыхар в. Бараноўскія Мікалай Антонавіч Варкулевіч адзначыў 90-годдзе з дня нараджэння. Павіншаваць юбіляра прыехалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна Цэрах, старшыня Дабейскага сельвыканкама Аляксей Іспянькоў, жыхары іншых вёсак, былыя калегі.
Мікалай Варкулевіч заслужыў пашаны і ўвагі сваёй працавітасцю і руплівасцю, сваімі шчырымі адносінамі да жыцця, адданасцю роднай зямлі – у вёсцы Бараноўскія жыве з самага нараджэння, 90 гадоў. Добра помніць вайну: як немцы занялі бацькоўскую хату, як ён разам з братам, двума сёстрамі і бацькамі аказаўся ў бежанцах у в. Прыдумкі. Мікалай пасвіў кароў на палетках за вёскай і чуў людскі крык і лямант –немцы зганялі мірных людзей в. Ляжні ў хляўчук, каб спаліць. Ён памятае, як у Бараноўскіх вяскоўцаў немцы ганялі па дарозе да Боськава – такім чынам правяралі, ці замініравана дарога. На ўсё жыццё запомнілася страва ваенных часоў – пырнікі, якія пяклі са здробненай травы…
Выжылі ў той вайне, вытрывалі, каб адрадзіць свой край, каб працаваць на карысць радзіме. І ён працаваў. Пасля тэрміновай ваеннай службы вывучыўся ў Полацку на механізатара і ўладваўся ў калгас імя Куйбышава, які потым перайменавалі ў калгас «Іскра». І сёння помніць свой першы трактар, які яму даверылі ў 1957 годзе. «Мы працавалі па заяўках машынна-трактарнай станцыі, якая была створана ў Шуміліне, – згадвае Мікалай Антонавіч. – Рупіліся на палетках Лоўжы, Язвіна, Мікіціхі. Да свайго гусенічнага трактара падчапляў трохкорпусныя плугі і рыхтаваў глебу да пасяўной. Цэлымі суткамі працавалі на дабрабыт раёна. Аралі і ў начную змену. Працуеш, бывала, пад святлом фар, і нікому ў галаву не прыходзіла, што можна лайдачыць ці адаспацца».
Падчас нарыхтоўкі кармоў Мікалай Варкулевіч падчапляў да ДТ-54 касілку. А калі малаціў зерне на прычапным камбайне (аказваецца, былі і такія ў 60-ыя гады!), то даваў фору калегам на колавых трактарах. Яны буксавалі ў нізкіх мясцінах, а на гусенічны праходзіў па любым бездарожжы. За добрую работу ў 1966 годзе Мікалай Антонавіч быў узнагароджаны медалем «За працоўную доблесць», а праз дзесяць гадоў атрымаў яшчэ такі ж медаль.
Потым у працоўнай біяграфіі Мікалая Варкулевіча былі ДТ-20, МТЗ розных мадыфікацый, Т-150. Баранаваў, сеяў, вазіў торф на палеткі з прадпрыемства імя Даўмана. Паралельна яго прызначылі звеннявым па вырошчванні лёну. Адказваў за сто гектараў гэтай культуры. Разам з аграномам выбіраў прыдатную зямлю, якая адпачыла, апрацоўваў яе, засяваў. І лён рос як на дражджах, ішоў на льнозавод вышэйшым гатункам. Таму звеннявому за працоўныя заслугі ў 1978 годзе ўручылі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Сёння Мікалай Варкулевіч, у мінулым заядлы паляўнічы, грыбнік і пчаляр, вельмі ганарыцца сваёй радзімай, сваім раёнам, які паўстаў з руін, папрыгажэў і расквітнеў. Ганарыцца ўдвайне, што у гэтым ёсць і ягоная заслуга, механізатара з вёскі Бараноўскія.
“Герой працы”

Областные новости

22 ноября 2024

Юрий Сенько: «У трудовых коллективов есть понимание того, что страна добилась высоких результатов»

Председатель ФПБ Юрий Сенько с рабочим визитом посетил Новополоцк. В ходе поездки лидер национального профцентра встретился с трудовыми коллективами ОАО «Нафтан» и ОАО «Новополоцкбыт». Говорили о перспективах развития предприятий, гарантиях работникам, а также актуальной текущей повестке: предстоящих выборах Президента Беларуси и важности осознанного подхода к главному политическому событию страны. Как отметил Юрий Сенько, в период […]

22 ноября 2024

ИТОГИ ПЯТИЛЕТКИ ПОДВЕЛИ ПРОФСОЮЗЫ ВИТЕБЩИНЫ НА ОТЧЕТНО-ВЫБОРНОЙ КОНФЕРЕНЦИИ

Важность социального партнерства, роль правового просвещения, работа инспекторов по охране труда.

22 ноября 2024

Координатор инициативной группы Лукашенко: люди поддерживают выдвижение кандидата, с которым связывают свое будущее

Каждый человек, отдавая свою подпись за выдвижение кандидатом действующего Президента, делает это не потому, что его кто-то попросил, а потому что не хочет потерять то, что на данный момент имеет. Таким мнением поделился с журналистами координатор инициативной группы по выдвижению Александра Лукашенко кандидатом в Президенты, председатель Витебского областного объединения профсоюзов Юрий Деркач по итогам встречи главы государства с руководителем и координаторами инициативной группы, передает корреспондент БЕЛТА.

22 ноября 2024

«Открытый микрофон с Президентом». Александр Лукашенко встретился со студентами белорусских вузов

Очередная встреча на этот раз прошла в стенах Минского государственного лингвистического университета.

21 ноября 2024

Юрий Сенько: «Представители инициативной группы работают исключительно в рамках закона»

Руководитель инициативной группы граждан по сбору подписей избирателей в поддержку выдвижения Александра Лукашенко кандидатом в Президенты Беларуси рассказал о работе группы.

ВИТЕБСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВ

15
Областных организаций отраслевых профсоюзов

Карта сайта