Актуальные вопросы деятельности профсоюзных организаций в современных условиях были рассмотрены на семинаре-совещании с активом первичек агропромышленного комплекса Докшицкого района.
У семінары прынялі ўдзел старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Ярома, яе намеснік Таццяна Вырвіч, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Васіль Васюковіч, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ядвіга Шульгат і спецыялісты абласной прафарганізацыі.
Таццяна Ярома адзначыла, што перад прафсаюзамі стаіць задача павялічыць колькасць першасных арганізацый. Летась, напрыклад, у вобласці з’явілася 50 новых пярвічак, сёлета – 15. У той жа час работа павінна быць якаснай – як з людзьмі, так і з дакументамі.
– Сустракайцеся з работнікамі, размаўляйце, выслухоўваеце, дапамагайце ім, – сказала яна прафсаюзным лідарам. – Будзьце навідавоку, каб да вас маглі звярнуцца і расказаць аб праблемах. Матывуйце на эфектыўнасць працы і ўзнагароджвайце па заслугах. Людзі павінны адчуваць клопат і абарону.
Прысутныя абмеркавалі пытанні калектыўна-дагаворнай работы, аховы працы, фінансавай дысцыпліны.
Таццяна Анатольеўна падкрэсліла, што прафсаюзная работа ў АПК Докшыцкага раёна праводзіцца на высокім узроўні, у тым ліку дзякуючы райкаму прафсаюза, і падзякавала за гэта. “Так трымаць!” – пажадала прысутным.
Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.