Так, 28 жніўня бягучага года ў межах візіту ў ААТ “Ельня-Агра” старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Іван Канстанцінавіч Вазміцель павіншаваў лідараў уборачнай кампаніі дадзенай гаспадаркі.
Абмалот рапсу каля вёскі Зорка праводзіў Аляксей Малыш. Камбайнер запісаў на свой рахунак 570 тон зерня і 285 тон рапсу. На адвозе на аўтамабілі тут задзейнічаны вадзіцель Віктар Красько. У яго таксама высокія паказчыкі. З пачатку ўборачнай кампаніі мужчына адвёз ад камбайнаў 984 тоны зерня. Іван Канстанцінавіч павіншаваў хлебаробаў з высокімі працоўнымі дасягненнямі, уручыў ім каштоўныя падарункі і грашовыя прэміі.
Па матэрыялах газеты “Кліч Радзімы”