1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси

НАРОДНЫЙ КОНТРОЛЬ

Совместный проект ФПБ и СТВ! Смотрите эфир по пятницам (1 раз в две недели)

ТЕМА для РАЗМЫШЛЕНИЯ

Совместный проект Витебского областного объединения профсоюзов и областной газеты“Витебские вести”

ОН-ЛАЙН СЕРВИС ФПБ

Сообщить о завышении цен на продукты или лекарства можно ЗДЕСЬ↑

АРЕНДА ПОМЕЩЕНИЙ
ПЛАН ПРОВЕРОК
ВИТЕБСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВНовостиВ Шумилинском районе прошёл областной конкурс «Лесоруб-2019″
24 июля 2019

В Шумилинском районе прошёл областной конкурс «Лесоруб-2019″

Асноўныя спаборніцтвы прайшлі на пляцоўцы перад Обальскай школай, адзін з этапаў прадугледжваў выезд на валку дрэў у лесасеку Обальскага лясніцтва.

Перад пачаткам спаборніцтваў удзельнікаў віталі начальнік аддзела вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Ігар Курачкін, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Уладзімір Савік, намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, дырэктар Шумілінскага лясгаса Аляксандр Лабынцаў, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вячаслаў Емяльянаў, якія пажадалі канкурсантам удачы, добрага настрою, каб перамаглі мацнейшыя і самыя прафесійныя.

Што сёння ўяўляюць сабой лесарубы? Яны вельмі адрозніваюцца ад тых, каго мы прывыклі “маляваць” у сваёй галаве – моцнага і дужага барадатага мужчыну з вялізнай сякерай і ручной пілой. Сёння яны ўсе экіпіраваныя згодна з сучаснымі патрабаваннямі, а галоўная прылада працы ў іх руках – кампактная і магутная бензапіла, пераважна замежнай маркі. І падобныя спаборніцтвы выдатна дэманструюць тое, што старажытнае рамяство стала па сутнасці адным з відаў спорту, са сваімі нарматывамі і строгімі правіламі.

Пяць этапаў павінны былі прайсці лесарубы: валка дрэва на лесасецы, мантаж пільнага ланцуга, дакладнае піленне, распілоўка камбінаваным рэзам, абрэзка сучча, эстафета. Усе правілы дакладна рэгламентаваны, улічваюцца якасць і хуткасць выканання практыкавання, за ўсімі рухамі і дзеяннямі пільна сачыла строгае журы. Як адзначыў Віктар Петрачэнка, які ўзначаліў каманду юніёраў Мінлясгаса, конкурс прафмайстэрства праводзіцца ў адпаведнасці з правіламі чэмпіянату свету. Між іншым, некалькі гадоў запар беларускія вальшчыкі лесу пацвярджаюць званне чэмпіёнаў свету. І “нараджаюцца” чэмпіёны часта на такіх вось спаборніцтвах.

Каб спаборнічаць у майстэрстве валкі дрэва, трэба падпіліць яго так, каб яно ўпала дакладна на калок у 15 метрах ад асновы ствала. Кожны сантыметр адхілення здымае ачкі. Улічваюцца тут і хуткасць валкі, і вуглы падпілу дрэва, і многія іншыя нюансы. Калі ваенныя збіраюць і разбіраюць аўтамат на хуткасць, то ў спаборніцтвах па мантажы ланцуга на хуткасць трэба гэты ланцуг памяняць. Прычым, зрабіць надзейна і якасна. Некаторым асабліва спрытным прафесіяналам удаецца выканаць дзеянне за 10-15 секунд.

Ніколі не прапускае конкурс, удзельнічае ў ім з 1996 года, Аляксандр Смяхоўскі, вальшчык з Глыбоцкага лясгаса, які перакананы: каб перамагаць, трэба абавязкова рыхтавацца. І ён рыхтуецца, таму не адзін раз перамагаў і на рэспубліцы. Трэба было бачыць, як ён адмыслова валодае пілой, яна ў яго руках літаральна спявае. Пры ўсім гэтым дзеянні і тэхніка выканання заданняў у лесаруба адшліфаваныя і дакладныя, граматныя і хуткія. Не выпадкова ён і сёлета ў асабістым заліку забраў практычна ўсе дыпломы разам з немалымі грашовымі прэміямі. Ён і яго калега Аляксандр Юковіч з Бягомля падчас узнагароджання з п’едэстала практычна не сыходзілі.

Сапраўды, асобных слоў заслугоўвае каманда Бягомльскага лясгаса – неаднаразовая пераможца абласнога конкурсу прафмайстэрства. Хлопцы ўжо з ліку збіліся, колькі разоў перамагалі, тым не менш, інтарэс ніколькі не губляецца. Нягледзячы на тое, што рука, як кажуць, набіта да аўтаматызму, яны кожны раз сур’ёзна рыхтуюцца і, што самае цікавае, кожны раз хвалююцца. Яны сталі і на гэты раз пераможцамі, хаця ім на пяткі наступалі расонскія і глыбоцкія лесарубы, якія ўвайшлі ў прызавую тройку.

Варта сказаць і пра шумілінскую каманду, у якую ўвайшлі Юрый Сіпко з Обальскага лясніцтва, Юрый Грыцкевіч з Шумілінскага лясніцтва, Васіль Шаўнёў з Казьянскага лясніцтва і юніёр Ілья Загвоздаў з Шумілінскага лясніцтва і якую рыхтаваў да конкурсу галоўны ляснічы Дзмітрый Падляшчук. Шумілінцы на конкурсе выступілі ўпершыню такім складам і выступілі дастойна, заняўшы восьмае месца. Дарэчы, Ілья атрымаў грашовы сертыфікат за прагу да перамогі ад Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання.

Усе ўдзельнікі ў адзін голас выказалі перакананне, што такія конкурсы неабходныя: па-першае, яны дазваляюць даводзіць да аўтаматызму рухі і дзеянні, па-другое, прывучаюць працаваць, строга выконваючы правілы тэхнікі бяспекі, па-трэцяе, тут вальшчыкі пераймаюць вопыт. А гэта прамы шлях да прафесіяналізму, прызнання і поспеху.

Людмила Докторова заместитель директора по идеологической работе ГЛХУ “Шумилинский лесхоз” 

Областные новости

27 ноября 2024

Владимир Плыткевич: На предстоящих выборах Президента Беларуси мы определяем путь к мирному развитию нашей страны

Председатель областной организации Белорусского профсоюза работников здравоохранения Владимир Плыткевич встретился с трудовым коллективом Витебской центральной городской поликлиники.

27 ноября 2024

В Витебском облисполкоме обсуждают вопросы безопасности и кадрового обеспечения

В Витебском облисполкоме проходит заседание, на котором рассматриваются вопросы о мерах по укреплению общественной безопасности и дисциплины, эффективности принимаемых заинтересованными ведомствами мер по борьбе с преступностью в сфере незаконного оборота наркотиков и профилактике их распространения на территории области, а также реализацию решения о дополнительных мерах по кадровому обеспечению государственных организаций.

27 ноября 2024

СООО “Викоп-Фагус” – 25 лет

В этом году СООО "Викоп-Фагус" – 25 лет со дня образования. В связи с юбилейной датой состоялось чествование работников и ветеранов предприятия.

27 ноября 2024

Уникальную выставку БЕЛТА «Беларусь. Взлет» увидят витебчане в рамках «Марафона единства»

Историю суверенной Беларуси в уникальных фотографиях смогут увидеть посетители выставки БЕЛТА "Беларусь. Взлет" в рамках республиканской общественно-культурной акции «Марафон единства».

27 ноября 2024

«Моя жизнь. Мой путь. Мой Президент»: откровенный разговор с Владимиром Андрейченко пройдет в рамках «Марафона единства» в Витебске

29 ноября в 17.00 в актовом зале Витебского государственного университета имени П. Машерова состоится откровенный разговор с Владимиром Андрейченко. Мероприятие пройдет в рамках общественно-культурной акции «Марафон единства».

Карта сайта