1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси

НАРОДНЫЙ КОНТРОЛЬ

Совместный проект ФПБ и СТВ! Смотрите эфир по пятницам (1 раз в две недели)

ТЕМА для РАЗМЫШЛЕНИЯ

Совместный проект Витебского областного объединения профсоюзов и областной газеты“Витебские вести”

ОН-ЛАЙН СЕРВИС ФПБ

Сообщить о завышении цен на продукты или лекарства можно ЗДЕСЬ↑

АРЕНДА ПОМЕЩЕНИЙ
ПЛАН ПРОВЕРОК
ВИТЕБСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВНовостиУ Паставах з аншлагам прайшла народна-патрыятычная прафсаюзная акцыя “Мы — разам!”
05 ноября 2019

У Паставах з аншлагам прайшла народна-патрыятычная прафсаюзная акцыя “Мы — разам!”

— Арганізатары акцыі імкнуцца паказаць, што ў Беларусі жывуць унікальныя людзі, якія ўмеюць шчыра працаваць, весела адпачываць, радавацца перамогам іншых і выбіраюць моцную і квітнеючую Беларусь, — гаварыла вядучая Вольга Плотнікава. — На гэты раз мерапрыемства прысвячаецца парламенцкім выбарам, якія адбудуцца 17 лістапада. Мы імкнёмся данесці да кожнага наколькі важна выбраць у парламент прафесіяналаў, якія ведаюць праблемы грамадства і як іх вырашыць. Менавіта адл гэтых людзей будзе залежаць якасць прынятых законаў, згодна з якімі нам прыйдзецца жыць і працаваць. Будучыня краіны — у нашых руках.

— Прафсаюзы традыцыйна прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх этапах выбарчай кампаніі, — гаварыла старшыня Пастаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Іна Далецкая. — Многія члены прафсаюза ўваходзяць у склад участковых выбарчых камісій, з’яўляюцца назіральнікамі. Сярод зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты па Пастаўскай выбарчай акрузе №29 ёсць адзін прадстаўнік Федэрацыі прафсаюзаў. Акцыя — гэта таксама нагода сказаць чарговы раз “дзякуй” людзям працы — як ветэранам, так і маладым спецыялістам, рабочым, старшыням прафкамітэтаў.

Юбілейнага медаля “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” ўдастоены дырэктар ААТ “Навасёлкі-Лучай” Юрый Шымчык. У гаспадарцы грунтоўна распрацаваны і дзейнічае калектыўны дагавор. Паміж прафсаюзным камітэтам і адміністрацыяй склаліся партнёрскія адносіны: прафкам прымае ўдзел у рэгуляванні працоўных адносін, ва ўзгадненні нарматыўных і лакальных дакументаў. Змены і дапаўненні ў калектыўны дагавор уносяцца толькі з узаемнай згоды бакоў. Дырэктар у сваю чаргу падтрымлівае аўтарытэт прафсаюза, пастаянна аказвае дапамогу.

Тое самае можна сказаць і пра кіраўніка ААТ “Камайскі-агра” Канстанціна Гайлеўскага, начальніка Варапаеўскай дыстанцыі пуці Аляксандра Кандыбіна. У гэтых калектывах паміж наймальнікам і прафкамам наладжана канструктыўнае сацыяльнае партнёрства. Прафсаюзны актыў праяўляе клопат пра людзей і сумесна з адміністрацыяй удзельнічае ў вырашэнні надзённых пытанняў. Заслужаным аўтарытэтам карыстаюцца прафсаюзныя лідары Вера Ушкур (дыстанцыя пуці), Таццяна Рудзік (СШ №4). Вышэйпералічаным лідарам Іна Далецкая ўручыла граматы і падзякі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

А як было не адзначыць старанне аператараў машыннага даення кароў ААТ “Навасёлкі-Лучай” Ганны Шалякінай, ААТ “Камайскі-агра” — Надзеі Шушкевіч, Ганна Ганаратаўна працуе на рабатызаванай ферме ў Коўзанах, Надзея Аляксандраўна — на мягунскай. Сярэдні надой ад каровы ў групах, якія яны даглядаюць, за 9 месяцаў бягучага года склаў 5 889 і 4 624 кілаграмы адпаведна.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч, «Пастаўскі край»

 

Областные новости

28 ноября 2024

Обучающий семинар для профсоюзного актива

Обучающий семинар для профсоюзного актива Витебского филиала РУП «Белпочта».

28 ноября 2024

Сегодня, 28 ноября 2024 года, пройдет профсоюзный правовой прием

В Беларуси, в том числе в Витебской области, сегодня, 28 ноября 2024 года, пройдет профсоюзный правовой прием.

27 ноября 2024

Единый день информирования: Юрий Деркач встретился с трудовым коллективом Витебской областной филармонии

В рамках Единого дня информирования председатель Витебского областного объединения профсоюзов Юрий Деркач встретился с трудовым коллективом Витебской областной филармонии.

27 ноября 2024

Владимир Плыткевич: На предстоящих выборах Президента Беларуси мы определяем путь к мирному развитию нашей страны

Председатель областной организации Белорусского профсоюза работников здравоохранения Владимир Плыткевич встретился с трудовым коллективом Витебской центральной городской поликлиники.

27 ноября 2024

В Витебском облисполкоме обсуждают вопросы безопасности и кадрового обеспечения

В Витебском облисполкоме проходит заседание, на котором рассматриваются вопросы о мерах по укреплению общественной безопасности и дисциплины, эффективности принимаемых заинтересованными ведомствами мер по борьбе с преступностью в сфере незаконного оборота наркотиков и профилактике их распространения на территории области, а также реализацию решения о дополнительных мерах по кадровому обеспечению государственных организаций.

Карта сайта