Напярэдадні Дня ведаў выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра і дома сямейнага тыпу наведалі старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Вазміцель і старшыня Шаркаўшчынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Малюгін. Госці ў межах акцыі “Прафсаюзы — дзецям” павіншавалі хлопчыкаў і дзяўчынак з пачаткам новага навучальнага года, пажадалі ім добрай і выдатнай вучобы, прыкладных паводзін, а таксама падарылі дзецям пісьмовыя прыналежнасці, канцылярскія прадметы.
Падарункі да новага навучальнага года выхаванцам сацыяльна-педагагічнага цэнтра ўручыла і старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Альшэўская.
Сяргей Райчонак, газета «Кліч Радзімы»