У Докшыцкім раёне чарговы раз стартавала акцыя “Наш жывёлавод”, у рамках якой дыпломамі і грашовымі прэміямі былі адзначаны лепшыя работнікі сельгаспрадпрыемстваў у галіне жывёлагадоўлі.
З прыемнай місіяй старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васіль Васюковіч наведаўся ў тры сельгаспрадпрыемства: “Докшыцкі”, “АграСітцы” і “Таргуны”. У будынку праўлення “Докшыцкі” сабраліся спецыялісты сельгасарганізацыі на чале з дырэктарам Эдуардам Пачкоўскім, каб павіншаваць аператара машыннага
даення малочна-таварнай фермы “Двор Порплішча” Таццяну Ліннік і аператара па вырошчванні маладняку буйнай рагатай жывёлы Рыту Пургіну.
Абедзве жанчыны ў жывёлагадоўлі не першы дзясятак гадоў і даўно зарэкамендавалі сябе як адказныя і добрасумленныя працаўніцы. Таццяна Ліннік па выніках года, паведаміла галоўны эканаміст Святлана Плыгаўка, абавязкова павінна выйсці на паказчык больш за 4000 кілаграмаў малака ад каровы, а ў групе цялят, над якімі апякуецца Рыта Пургіна, найвышэйшыя сярэднясутачныя прывагі – прыкладна паўкілаграма.
Самыя шчырыя і цёплыя словы падзякі выказаў у адрас сваіх работнікаў – аператара машыннага даення малочна-таварнай фермы “Станіслаўцы” Алены Валевіч і аператара па вырошчванні маладняку маладняку буйнай рагатай жывёлы фермы “Гарадзішча” Уладзіміра Падрэза – і дырэктар дзяржаўнага предпрыемства “АграСітцы” Сяргей Кучко.
– Самыя каштоўныя якасці, якія характарызуюць гэтых працаўнікоў, – надзейнасць і стараннасць, за што ім бязмежна ўдзячны, – адзначыў кіраўнік сельгасарганізацыі.
Павіншаваць сваіх калег у калектыве малочна-таварнага комплексу “Таргуны” адкрытага акцыянернага таварыства “Таргуны” была нават двайная падстава: аператар па вырошчванні маладняку буйнай рагатай жывёлы Рэгіна Аліноўская стала пераможцай абласнога спаборніцтва за лістапад бягучага года. Лепшых паказчыкаў па надоях малака ад каровы па
гаспадарцы дасягнула Зінаіда Малашонак, чыё імя таксама добра вядома ў раёне і вобласці.
Васіль Васюковіч, уручаючы ўзнагароды, пажадаў усім здароўя і шчасця ў новым годзе і выказаў упэўненасць, што новыя працоўныя дасягненні.
“Родныя Вытокі”