Міністэрства інфармацыі абнавіла на сваім сайце аўдыякнігі, выпушчаныя выдавецтвам «Вышэйшая школа».
Гэта класічныя творы як замежных, так і беларускіх аўтараў: Джэка Лондана, Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Івана Шамякіна, Івана Навуменкі і іншых.
Творы школьнай праграмы для вучняў з 5-га па 11-ы класы знаходзяцца ў раздзеле «Аўдыякнігі па класах навучання» [1].
«Сучасная беларуская проза» змяшчае аўдыязапісы твораў Алеся Жука, Віктара Праўдзіна, Алеся Разанава, Раісы Баравіковай, Васіля Быкава, Генадзя Пашкова, Янкі Сіпакова, Максіма Танка, Івана Пташнікава і іншых аўтараў.
Вы можаце бясплатна спампаваць аўдыякнігі па спасылках:
аўдыякнігі па аўтарах; [2]
аўдыякнігі па класах навучання [1]
информация с официального сайта mininform.gov.by [3]
Ссылки в статье:
[1] «Аўдыякнігі па класах навучання»: https://drive.google.com/drive/folders/16K_KE8DAcBiuBjQSlsM29ypw-X5Fbq5F
[2] аўдыякнігі па аўтарах;: https://drive.google.com/drive/folders/1iqO27Mhx41slRtokWbi3J6RvTs6OArAc
[3] mininform.gov.by: http://www.mininform.gov.by/news/actual/u-dapamogu-batskam-i-shkolnikam-a-dyyaknigir/