Раней узоры зямлі ўзялі з усіх воінскіх пахаванняў Браслаўскага раёна. На ўрачысты момант забору зямлі з найбуйнейшага ў раёне воінскага пахавання сабраліся прадстаўнікі раённай улады, ваеннаслужачыя, грамадскія дзеячы, моладзь.
Удзел у цырымоніі прыняў і актыў Браслаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Яго старшыня Вераніка Сінькевіч была ў ліку тых, хто далучыўся да ўрачыстага моманта збірання агульнай капсулы, якую перададуць напачатку на аналагічнае абласное мерапрыемства, адкуль капсула адправіцца ў Мінск у Храм усіх Святых 9 мая.
Алена Набеева, «Браслауская звязда»