У дадзеным мерапрыемстве прынялі ўдзел замежныя студэнты з Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава і ветакадэміі. Да акцыі далучыліся мясцовая моладзь, ветэраны працы і прафсаюзны актыў з ліку членаў Моладзевага Савета абласнога аб’яднання прафсаюзаў.
Падчас акцыі яе ўдзельнікам было прэзентавана “Палатно сяброўства”, якое стварылі на працягу бягучага года ўдзельнікі клуба інтэрнацыянальнага сяброўства “Згода”, што плённа працуе на базе Мазалаўскага сельскага дома культуры.
Андрэй Струнчанка, галоўны спецыяліст Віцебскага абласного аб'яднання прафсаюзаў