Распачалася імпрэза з літаратурна-музычнай кампазіцыі “Жытняя і васільковая радзіма мая”, падчас якой мясцовыя паэткі Ала Дружкова, Таццяна Кастэнка, Святлана Тузікава, Аляксандра Сіманава чыталі вершы пра родны край.
У новых сцэнічных касцюмах, падрыхтаваных спецыяльна да гэтага мерапрыемства, выступіў народны ансамбль народнай песні і музыкі “Вераснянка”. Не абышлося без выступленняў харэаграфічных калектываў – “Калінкі” і “Dance” пад кіраўніцтвам Вольгі Васільевай і Веранікі Арловай. Незабыўнымі сталі музычныя нумары ў выкананні вучняў і настаўнікаў дзіцячай школы мастацтваў. Добры настрой і цудоўныя песні падарылі гледачам удзельніцы народнага жаногача клуба “Залаты ўзрост”.
На мерапрыемстве прысутнічалі госці – старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена Сабірава і мастацкі кіраўнік раённага цэнтра культуры і творчасці Станіслаў Пазюк, якія за плённую працу, папулярызацыю традыцыйнай культуры адзначылі работнікаў Дома культуры і ўдзельнікаў творчых калектываў падзякамі. Так, Алена Аляксандраўна ўручыла кіраўніку гуртка Мазалаўскага СДК Андрэю Струнчанку дыплом пераможцы абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу “Лепшы па прафесіі сярод моладзі, што працуе ў аграгарадках” (дадзены конкурс праводзіцца Цэнтральным камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму з 2011 года).
Андрэй Струнчанка