На гэтым тыдні старшыня Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Ярома з прыемнай місіяй пабывала ў Глыбокім.
Таццяна Анатольеўна сустрэлася з калектывам ААТ “Мосарлён” і ўручылая лепшым работнікам прадпрыемства заслужаныя ўзнагароды. Дыплом і каштоўны падарунак атрымаў механізатар адкрытага акцыянернага таварыства Дзмітрый Мурзіч. Ён стаў адным з пераможцаў спаборніцтва сярод механізатараў па сяўбе азімых зерневых культур і рапсу, а таксама на ўборцы кукурузы, льна і пад’ёме зябліва, арганізаванага абкамам прафсаюза работнікаў АПК.
Ганаровыя граматы абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК за шматгадовую плённую працу і памятныя падарункі ўручаныя галоўнаму эканамісту ААТ “Мосарлён” Алене Паўлоўскай і гагадчыцы склада, прафсаюзнаму лідару акцыянергана таварыства Але Балай.
Да віншаванняў і найлепшых пажаданняў, якія калектыву прадпрыемства адрасавала Таццяна Ярома, далучылася старшыня раённага аб’яднання прафсаюза работнікаў АПК Наталля Зяновіч. Наталля Пятроўна ўручыла двум лепшым механізатарам па выніках раённага спаборніцтва падзякі старшыні Глыбоцкага райвыканкама і грашовую прэмію райкама прафсаюза.
Пасля сустрэчы з калектывам Таццяна Ярома пазнаёмілася з работай прадпрыемства.
Материал www.vitebskprofapk.by [1]
Читайте также:
Трудовые победы. Передовика СУП Липовцы чествовали за добросовестную работу [2]
Ссылки в статье:
[1] www.vitebskprofapk.by: http://www.vitebskprofapk.by
[2] Трудовые победы. Передовика СУП Липовцы чествовали за добросовестную работу: https://vitebsk.1prof.by/news/trudovye-pobedy-peredovika-sup-lipovcy-chestvovali-za-dobrosovestnuyu-rabotu/