Па выніках мінулага года СУП “Цітова” заняла агульнае першае месца па павелічэнні вытворчасці сельгаспрадукцыі і павышэнні эканамічнай эфектыўнасці, дасягненні высокай культуры земляробства і жывёлагадоўлі сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна. Цітоўцы на другой пазіцыі па вытворчасці зерня і алейнага насення рапсу. Па надоі на карову (6 тысяч 101 кг) пераўзышлі сярэднерэспубліканскі ўзровень.
Стабільнасць у працы сельгаспрадпрыемства адзначыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Леанід Хахель. У рамках акцыі “Наш жывёлавод” ён уручыў прафсаюзную грамату загадчыцы малочнатаварнай фермы “Субачава” Святлане Кубліцкай. Такой жа ўзнагароды ўдастоена Валянціна Каласёнак, якая перадала паўнамоцтвы старшыні прафкама гаспадаркі Святлане Сачыўка. У развітальным слове Валянціна Васільеўна падкрэсліла ролю сваёй прафсаюзнай арганізацыі. Ва УП “Цітова” ўсе работнікі з’яўляюцца членамі прафсаюза, прафкам аператыўна вырашаў пытанні паляпшэння ўмоў і бяспекі працы, выканання сацыяльных гарантый і арганізацыі спартыўна-масавых мерапрыемстваў, планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, своечасовай выплаты заробку.
Па матэрыялах газеты «Мiёрскiя навiны»