У Шумілінскім раёне падведзены вынікі прафсаюзных спаборніцтваў, якія былі арганізаваны падчас веснавой сяўбы.
У сельгаспрадпрыемства «Лаўжанскае» з віншаваннямі і словамі ўдзячнасці прыехалі начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы райвыканкама Уладзімір Пушноў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. «Шчыры дзякуй за работу і вашы руплівыя рукі, – кажа Уладзімір Сяргеевіч механізатару Пятру Бардзюкову, які на агрэгаце “Раса” падкарміў 2075 га зерневых і ўнёс гербіцыды на 809 га. – Спадзяемся, дзякуючы вашай плённай працы гаспадарка атрымае добры ўраджай». У гэты ж дзень падзякі, віншаванні і падарункі атрымаў механізатар Пётр Палаўкоў, які з сеялкай АПП-6 засеяў 899 га яравых культур. Падзячнымі лістамі былі ўзнагароджаны лідары пасяўной іншых гаспадарак: Яўген Ткачоў з прадпрыемства «Сіроцінскі», які з сеялкай СЗУ-3,6 засеяў 408 га яравых культур, Алясандр Пінчук з «АграБаравінка», які ўнёс угнаенні на 1722 га палекаў. Была адзначана работа механізатара сельскагаспадарчага прадпрыемства «Ульскі» Васіля Аглушэвіча, які на сеялцы «Lemken» засеяў 499 яравых культур, і Сямёна Лазукі з «Ляжнёу», які падрыхтаваў глебы да сяўбы 1219 гектараў. Усе лідары пасяўной былі ўзнагароджаны ад прафсаюза.