1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси

НАРОДНЫЙ КОНТРОЛЬ

Совместный проект ФПБ и СТВ! Смотрите эфир по пятницам (1 раз в две недели)

ТЕМА для РАЗМЫШЛЕНИЯ

Совместный проект Витебского областного объединения профсоюзов и областной газеты“Витебские вести”

ОН-ЛАЙН СЕРВИС ФПБ

Сообщить о завышении цен на продукты или лекарства можно ЗДЕСЬ↑

АРЕНДА ПОМЕЩЕНИЙ
ПЛАН ПРОВЕРОК
19 мая 2022

Шчырае дзякуй за добрую працу

Май перасягнуў свой экватар. Аднак надвор’е працягвае трымаць напагатове ўсіх, хто клапоціцца аб будучым ураджаі. Але напружанне піка вясновых палявых работ паступова спадае, дае кароткатэрміновую перадышку аграрыям, каб прааналізаваць зробленае, намеціць шляхі ўдасканалення вытворчага працэсу. Адным са стымулаў эфектыўнасці і якасці работы з’яўляецца арганізаванае райкамам прафсаюза работнікаў АПК спаборніцтва машыністаў-трактарыстаў. Гэтае спаборніцтва ідзе ў тры этапы: спачатку на вясновых палявых работах, потым на корманарыхтоўцы, а затым на ўборцы.
На мінулым тыдні вызначаны пераможцы сярод трактарыстаў-машыністаў, занятых на вясновых палявых работах. Аляксандр Малянкоў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК, і Аляксандр Карнееў, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дубровенскага райвыканкама, уручалі лепшым з лепшых узнагароды прама на працоўным месцы. У чатырох намінацыях былі вызначаны сем лідараў. У асноўным гэта работнікі СГФ ім. Ю. Смірнова і ААТ «Якубава-Агра». Так, на сяўбе лепшых вынікаў дабіўся Васіль Васіленка, на ворыве — Міхаіл Марэцкі, на культывацыі — Генадзь Саратокін. Усе яны працуюць у СГФ ім. Ю.Смірнова. Праўда, апошняму склаў канкурэнцыю прадстаўнік ААТ «Каманіна» — Аляксандр Белавусаў.
На дыскаванні і ўнясенні мінеральных угнаенняў лідарства ўтрымлівалі работнікі ААТ “Якубава-Агра”. Прэміі і граматы ад райкама прафсаюза работнікаў АПК атрымалі трактарысты машыністы гэтай гаспадаркі Вадзім Глушакоў, Сяргей Шаргаеў і Аляксандр Бацян.
У сучасных умовах вынікі працы аграрыяў набываюць асаблівую значнасць і напрамую звязаны з харчовай бяспекай нашай краіны. Прафсаюзы сельгаспрадпрыемстваў актыўна ўдзельнічаюць у самых розных формах забеспячэння тэхналагічнага працэсу. Нашы актывісты кантралююць бяспечныя ўмовы працы, дапамагаюць у арганізацыі гарачага харчавання працаўнікоў на палях, адзначаюць работнікаў, якія добрасумленна выконваюць працоўныя абавязацельствы, хварэюць душой за агульную справу. Такіх нямала на Дубровеншчыне. Кожны з іх варты ўзнагароды, але спаборніцтва ёсць спаборніцтва. Пры распрацоўцы галіновага спаборніцтва механізатараў мы імкнуліся ўлічыць як мага больш фактараў і ў апошнія гады адмовіліся ад аб’ёмаў. Пераможцаў вызначаем, улічваючы вытворчую магутнасць тэхнікі і па выкананай у сярэднім за дзень норме. Прыемна, што ў лік лепшых аграрыяў раёна трапілі пераможцы мінулых гадоў, а таксама з’явіліся новыя імёны і прозвішчы. Практыку правядзення падобнага конкурсу працягнем падчас корманарыхтоўкі.Дзякуй усім удзельнікам пасяўной кампаніі, няхай вашыя намаганні не прападуць дарма, няхай палі парадуюць дружнымі ўсходамі, а надвор’е спрыяе шчодраму ўраджаю, — пажадаў Аляксандр Малянкоў.
«Дняпроўская праўда» (Дубровно)

Областные новости

22 ноября 2024

Юрий Сенько: «У трудовых коллективов есть понимание того, что страна добилась высоких результатов»

Председатель ФПБ Юрий Сенько с рабочим визитом посетил Новополоцк. В ходе поездки лидер национального профцентра встретился с трудовыми коллективами ОАО «Нафтан» и ОАО «Новополоцкбыт». Говорили о перспективах развития предприятий, гарантиях работникам, а также актуальной текущей повестке: предстоящих выборах Президента Беларуси и важности осознанного подхода к главному политическому событию страны. Как отметил Юрий Сенько, в период […]

22 ноября 2024

ИТОГИ ПЯТИЛЕТКИ ПОДВЕЛИ ПРОФСОЮЗЫ ВИТЕБЩИНЫ НА ОТЧЕТНО-ВЫБОРНОЙ КОНФЕРЕНЦИИ

Важность социального партнерства, роль правового просвещения, работа инспекторов по охране труда.

22 ноября 2024

Координатор инициативной группы Лукашенко: люди поддерживают выдвижение кандидата, с которым связывают свое будущее

Каждый человек, отдавая свою подпись за выдвижение кандидатом действующего Президента, делает это не потому, что его кто-то попросил, а потому что не хочет потерять то, что на данный момент имеет. Таким мнением поделился с журналистами координатор инициативной группы по выдвижению Александра Лукашенко кандидатом в Президенты, председатель Витебского областного объединения профсоюзов Юрий Деркач по итогам встречи главы государства с руководителем и координаторами инициативной группы, передает корреспондент БЕЛТА.

22 ноября 2024

«Открытый микрофон с Президентом». Александр Лукашенко встретился со студентами белорусских вузов

Очередная встреча на этот раз прошла в стенах Минского государственного лингвистического университета.

21 ноября 2024

Юрий Сенько: «Представители инициативной группы работают исключительно в рамках закона»

Руководитель инициативной группы граждан по сбору подписей избирателей в поддержку выдвижения Александра Лукашенко кандидатом в Президенты Беларуси рассказал о работе группы.

ВИТЕБСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВ

15
Областных организаций отраслевых профсоюзов

Карта сайта