1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси

НАРОДНЫЙ КОНТРОЛЬ

Совместный проект ФПБ и СТВ! Смотрите эфир по пятницам (1 раз в две недели)

ТЕМА для РАЗМЫШЛЕНИЯ

Совместный проект Витебского областного объединения профсоюзов и областной газеты“Витебские вести”

ОН-ЛАЙН СЕРВИС ФПБ

Сообщить о завышении цен на продукты или лекарства можно ЗДЕСЬ↑

АРЕНДА ПОМЕЩЕНИЙ
ПЛАН ПРОВЕРОК
ВИТЕБСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВНовостиСавет раённага аб’яднання прафсаюзаў «Мэты і задачы ў нас агульныя»
16 февраля 2022

Савет раённага аб’яднання прафсаюзаў «Мэты і задачы ў нас агульныя»

15 лютага ў вялікай зале райвыканкама прайшло пасяджэнне Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў. У яго рабоце прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Юрый Дзеркач, старшыні раённых арганізацый «Белая Русь» і «Беларускі саюз жанчын» Ірына Шалахава і Святлана Цімашэнка, прадстаўнікі райкама БРСМ, ветэраны працы, старшыні прафсаюзных арганізацый прадпрыемстваў.

Пра выкананне пагаднення паміж раённым выканаўчым камітэтам, раённым саветам наймальнікаў і аб’яднаннем прафсаюзаў, а таксама пра задачы на бягучы год трымала даклад старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Хамаганава.

Яна адзначыла, што мінулы год быў асаблівым, напружаным сур’ёзнай выніковай работай. Раённае прафсаюзнае аб’яднанне, якое згуртавала ў сваіх радах больш за 95% эканамічна актыўнага насельніцтва, працуе на дабрабыт рэгіёна, клапоціцца пра чалавека працы. Прычым, прафсаюз цесна супрацоўнічае з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі.

«Мы адна каманда, мэты і задачы ў нас таксама агульныя – забеспячэнне міру і стабільнасці ў грамадстве, стварэнне бяспечных умоў працы і захавання здароўя людзей, павышэнне ўзроўню і якасці жыцця», – адзначыла Наталля Хамаганава, якая падрабязна расказала, што зроблена ў раёне па названых накірунках.

Дакладчык расказала пра тыя мерапрыемствы, спаборніцтвы, акцыі, экскурсіі, у якіх прымаюць удзел прафсаюзныя арганізацыі. Вось і ў мінулыя выхадныя паўдзельнічалі ў раённай лыжні, дзе прафсаюз адзначыў падарункамі самых сталых удзельнікаў. Па традыцыі так склалася ў прафсаюзных арганізацыях раёна, што людзі прадпрыемстваў і арганізацый выступаюць заўсёды разам і дружна.

І Наталля Хамаганава выказала ўпэўненасць, што такая ж актыўнасць будзе і на будучым рэферэндуме, бо прафсаюзам не абыякава лёс краіны.

Наталля Хамаганава зачытала дэкларацыю ФПБ аб падтрымцы рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якую падтрымалі сацыяльныя партнёры.

Пра самую значную будучую падзею ў Беларусі гаварыў і Юрый Дзеркач. Ён адзначыў, што прафсаюзы занепакоены, як і хто будзе забяспечваць занятасць і стабільную працу людзей, дастатак у сем’ях, мір і стабільнасць у грамадстве. Важна не толькі прыняць абдуманае рашэнне для сябе, неабходна адчуваць і рэагаваць на настрой у працоўных калектывах, не паддавацца на правакацыі, рабіць усё неабходнае дзеля захаванасці стабільнасці і згуртаванасці на прадпрыемствах і ў арганізацыях.

Юрый Мікалаевіч адзначыў: «Канстытуцыя – гэта пагадненне паміж дзяржавай і грамадствам. А грамадства – гэта мы. Мы хочам для сябе міру і стабільнасці, развіцця краіны. Таму прыйдзем на рэферэндум і зробім правільны выбар».

Пра будучы рэферэндум, важнасць прафсаюзных арганізацый гаварылі старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, дырэктар райбыткамбінату Віктар Бабічаў, адказны сакратар раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна Карніловіч, дырэктар КУСГП «Сіроцінскі» Мікалай Прыгодзіч, дэпутат раённага Савета дэпутатаў і актывіст БРСМ Сяргей Сахончык, актывіст раённай арганізацыі «Белая Русь» Наталля Несцерава. Лідары грамадскіх аб’яднанняў падтрымалі дэкларацыю ФПБ па правядзенні рэферэндуму.

Напрыканцы мерапрыемства Юрый Дзеркач павіншаваў прафсаюзную арганізацыі УП ЖКГ, якая ў абласным конкурсе на лепшы інфармацыйны стэнд заняла трэцяе месца. Дыплом пераможцы Юрый Мікалаевіч уручыў старшыні прафсаюзнай арганізацыі камунгасу Вользе Піліпёнак.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Областные новости

22 ноября 2024

Юрий Сенько: «У трудовых коллективов есть понимание того, что страна добилась высоких результатов»

Председатель ФПБ Юрий Сенько с рабочим визитом посетил Новополоцк. В ходе поездки лидер национального профцентра встретился с трудовыми коллективами ОАО «Нафтан» и ОАО «Новополоцкбыт». Говорили о перспективах развития предприятий, гарантиях работникам, а также актуальной текущей повестке: предстоящих выборах Президента Беларуси и важности осознанного подхода к главному политическому событию страны. Как отметил Юрий Сенько, в период […]

22 ноября 2024

ИТОГИ ПЯТИЛЕТКИ ПОДВЕЛИ ПРОФСОЮЗЫ ВИТЕБЩИНЫ НА ОТЧЕТНО-ВЫБОРНОЙ КОНФЕРЕНЦИИ

Важность социального партнерства, роль правового просвещения, работа инспекторов по охране труда.

22 ноября 2024

Координатор инициативной группы Лукашенко: люди поддерживают выдвижение кандидата, с которым связывают свое будущее

Каждый человек, отдавая свою подпись за выдвижение кандидатом действующего Президента, делает это не потому, что его кто-то попросил, а потому что не хочет потерять то, что на данный момент имеет. Таким мнением поделился с журналистами координатор инициативной группы по выдвижению Александра Лукашенко кандидатом в Президенты, председатель Витебского областного объединения профсоюзов Юрий Деркач по итогам встречи главы государства с руководителем и координаторами инициативной группы, передает корреспондент БЕЛТА.

22 ноября 2024

«Открытый микрофон с Президентом». Александр Лукашенко встретился со студентами белорусских вузов

Очередная встреча на этот раз прошла в стенах Минского государственного лингвистического университета.

21 ноября 2024

Юрий Сенько: «Представители инициативной группы работают исключительно в рамках закона»

Руководитель инициативной группы граждан по сбору подписей избирателей в поддержку выдвижения Александра Лукашенко кандидатом в Президенты Беларуси рассказал о работе группы.

ВИТЕБСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВ

15
Областных организаций отраслевых профсоюзов

Карта сайта