Разбираемся в нюансах получения арендного жилья.
Арэнднага жылля ў нашым раёне будавалася зусім нямнога. Рэкордным аказаўся мінулы год – 14 кватэр, а сёлета наогул 26, што дало магчымасць атрымаць яго не толькі па хадайніцтвах прадпрыемстваў, а нават чаргавікам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Хто са шчасліўчыкаў зможа пабудаваць і ўласныя метры, а таксама пра іншыя нюансы арэнднага жылля мы гутарылі з начальнікам сектара жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама С.П.Дымманам.
– Сяргей Пятровіч, калі друкавалі інфармацыю аб вольным арэндным жыллі, [1] паведамлялася, што атрымаўшыя яго сем’і здымаюцца з уліку. Значыць яны ўжо не змогуць пабудаваць уласныя кватэры на льготных умовах?
– Так. Таму людзям трэба добра ўзважыць усе варыянты. Аднак гэта датычыцца толькі тых, хто атрымлівае арэндныя метры без хадайніцтва арганізацый, а таксама калі на кожнага члена сям’і прыходзіцца 15 метраў і больш. Калі менш – яны застаюцца на чарзе, як і ўсе, хто атрымаў такое жыллё ад сваіх прадпрыемстваў.
– А калі з часам зменіцца колькасць сям’і і 15 метраў на чалавека будзе не хапаць?
– Тады яны змогуць зноў стаць на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. З чатырох арэндных кватэр, што прапануюцца цяпер, толькі дзве двухпакаёвыя, сапраўды невялікія, і калі сям’я з чатырох чалавек прэтэндуе на яе, не гаворачы пра “аднушкі”, з уліку не здымаецца.
– Калі чалавек па нейкіх прычынах звольніўся з арганізацыі, якая хадайнічала аб выдзяленні жылля, ён вызваляе кватэру?
– Павінен пакінуць яе ў трохдзённы тэрмін. Аднак ён можна прынесці хадайніцтва ад іншай дзяржаўнай установы, з якой заключыў новы працоўны дагавор, і такія прыклады ў нас ёсць. Ці, калі дагавор быў заключаны на мужа, новае хадайніцтва можа быць ад жонкі, і сям’я застаецца пражываць у атрыманым жыллі.
– На які тэрмін людзі атрымліваюць арэнднае жыллё?
– Калі па хадайніцтве прадпрыемства – то на час працоўных адносін, калі ордэр выдае райвыканкам, то ад года да пяці. Спачатку на мінімальны тэрмін, а калі людзі своечасова ўносяць плату, не парушаюць парадку, то і на максімальны.
– А калі чалавек выйшаў на пенсію і жыве ў арэндным жыллі?
– Ён мае права пражываць там бестэрмінова. Больш таго, калі атрымаў інваліднасць ці мае іншыя падставы на сацыяльны статус, можа хадайнічаць аб пераводзе такога жылля з арэнднага ў сацыяльнае (не будзе плаціць за арэнду). І такія прыклады ёсць у арэндным жыллі сельгаспрадпрыемстваў.
– Яшчэ адзін нюанс. Чалавек мае ўласнае жыллё, аднак метраў на ўсіх не хапае. Ці могуць яму ў такім выпадку вызделіць арэнднае жыллё?
– Не, паколькі чалавек мае ў гэтым населеным пункце жыллё ва ўласнасці (або карыстанні).
– Ці былі жадаючыя на свабодныя арэндныя метры?
– Чаргавікі прыйшлі адразу пасля выхаду газеты. Інфармацыя таксама змешчана на сайце райвыканкама. Аднак прыярытэт будзе аддавацца не тым, хто першы звярнуўся, а тым, хто раней стаў на ўлік. Жыхары гэтых чатырох арэндных кватэр будуць выбірацца камісійна з усіх прэтэндэнтаў, якія напісалі заявы на працягу 15 дзён з дня выхаду інфармацыі (да 30 лістапада). Самі мы не шукаем чаргавікоў, каб прапанаваць жыллё. Так што час на зварот яшчэ ёсць.
Разбираемся в нюансах получения арендного жилья.”Патрыёт” (Ушачи) [2]
Ссылки в статье:
[1] жыллі,: https://vitebsk.1prof.by/news/darite-pravilno-profsoyuznyj-yurist-o-tonkostyax-dogovora-dareniya/
[2] Разбираемся в нюансах получения арендного жилья.”Патрыёт” (Ушачи): http://www.belpatriot.by/?p=51636