1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси

НАРОДНЫЙ КОНТРОЛЬ

Совместный проект ФПБ и СТВ! Смотрите эфир по пятницам (1 раз в две недели)

ТЕМА для РАЗМЫШЛЕНИЯ

Совместный проект Витебского областного объединения профсоюзов и областной газеты“Витебские вести”

ОН-ЛАЙН СЕРВИС ФПБ

Сообщить о завышении цен на продукты или лекарства можно ЗДЕСЬ↑

АРЕНДА ПОМЕЩЕНИЙ
ПЛАН ПРОВЕРОК
ВИТЕБСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВНовостиПрофсоюзное объединение Шумилинского района подвело итоги работы за прошлый год
07 марта 2023

Профсоюзное объединение Шумилинского района подвело итоги работы за прошлый год

У канцы лютага прайшоў Савет Шумілінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, на якім абмеркаваны вынікі работы за мінулы год і пастаўлены задачы на бягучы перыяд. Удзел у рабоце Савета прынялі старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрый Дзеркач, старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый, сацыяльныя партнёры, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.
профсоюзноеЗ дакладам выступіла старшыня аб’яднання Наталля Хамаганава, якая адзначыла, што 2022 год для прафсаюзнага актыву Шуміліншчыны быў яркім, насычаным і напоўненым канкрэтнымі справамі. Аб’яднанне прафсаюзаў – самая масавая грамадская арганізацыя раёна, якая аб’ядноўвае больш за 95% эканамічна актыўнага насельніцтва Шумілінскага раёна.

«Працуючы ў цесным супрацоўніцтве з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі, мы выступаем у ролі сацыяльных партнёраў органаў мясцовай улады і дзейнічаем як адна каманда аднадумцаў, – адзначыла Наталля Хамаганава. – Мэты і задачы ў нас агульныя – мір і стабільнасць у грамадстве, забеспячэнне бяспечных умоў працы і здароўя людзей».
Дакладчык расказала пра маніторынгі цэн, забеспячэнне спецадзеннем, турыстычна‑экскурсійную дзей насць, дыялогавыя пляцоўкі, ушанаванне ветэранаў вайны і працы, добраўпарадкаванне памятных і знакавых месцаў, культурныя мерапрыемствы і тэматычныя аўта – і велапрабегі, у якіх актыўна прымалі ўдзел многія прафсаюзныя арганізацыі.

Прафсаюзныя прыёмы

Рэгулярна на на Шуміліншчыне праводзяцца прафсаюзныя прыёмы прававымі інспектарамі абласных прафсаюзных арганізацый, юрыстамі з удзелам пракурора раёна. Адначасова праводзіцца дзень прававой асветы і прававой культуры. Усяго за мінулы год было праведзена 8 прававых прыёмаў на базе арганізацый і прадпрыемстваў, паступіла 17 пытанняў, на ўсе дадзены тлумачэнні. У ходзе асабістага прыёму старшыні раённага аб’яднання паступіла 7 пытанняў, на якія дадзены кампетэнтныя адказы.

Калі разам – мы сіла!

На тэрыторыі раёна дзейнічае 12 галіновых прафсаюзаў. У прафсаюзных радах налічваецца больш за 5,5 тысячы чалавек, дзейнічаюць 80 пярвічак, больш за 20 арганізацый у выглядзе цэхавых камітэтаў структурных падраздзяленняў напрамую ўваходзяць у склад абласных прафсаюзных арганізацый.
Аб’яднала сумесная работа

Ад раённага аб’яднання прафсаюзаў была аб’яўлена падзяка за сумесную плённую работу за грамадзянска-патрыятычныя акцыі, прысвечаныя Году гістарычнай памяці, арганізацыі ветэранаў (старшыня Таццяна Цэрах), раённай арганізацыі «Белая Русь» (старшыня Ірына Шалахава), райкаму ГА БРСМ (першы сакратар райкама Вікторыя Бяляева).

Калектыўныя дагаворы

Пра калектыўныя дагаворы (іх усяго ў раёне 60), прафсаюзную падтрымку людзей працы, аздараўленне і санаторна‑курортнае лячэнне гаварыў у сваім выступленні Юрый Дзеркач, які падкрэсліў ролю сацыяльнага партнёрства і сказаў, што толькі разам, сумеснымі намаганнямі, шчырай плённай працай магчыма дабіцца поспехаў і лепшага жыцця.

Інфармацыйная работа

У ФПБ і яе членскіх арганізацыях была прынята Праграма па рэалізацыі накірункаў інфармацыйнай работы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і яе членскіх арганізацый на 2021-2025 гады. Спецыяліст па інфармацыйнай рабоце Шумілінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў цесна супрацоўнічае з пярвічнымі прафсаюзнымі арганізацыямі, асвятляючы іх дзейнасць у розных накірунках. Работа вядзецца згодна з Планам мерапрыемстваў па выкананні Праграмы па рэалізацыі накірункаў інфармацыйнай работы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і яе членскіх арганізацый на 2021-2025 гады.

Неацэнная роля прафсаюзаў

Сяргей Галынчык адзначыў неацэнную ролю прафсаюзаў, для якіх важныя розныя аспекты жыццядзейнасці, падзякаваў усім за работу. Разам з гэтым заўважыў, што варта больш увагі ўдзяляць моладзі, павышэнню яе ролі ў грамадскім жыцці, а таксама ўдасканальваць настаўніцкую дзейнасць для маладых спецыялістаў.

Лепшыя пярвічкі

На Савеце былі падведзены вынікі конкурсу на лепшую пярвічную арганізацыю. Першае месца прысуджана пярвічцы лясгаса (старшыня Анастасія Малашонак), другое – Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый (Людміла Адаменка), трэцяе – прафсаюзнай арганізацыі КУСГП «Сіроцінскі» (Антаніна Раманава).

Ларыса ЗАЙЦАВА “Герой працы” 

Областные новости

22 ноября 2024

Юрий Сенько: «У трудовых коллективов есть понимание того, что страна добилась высоких результатов»

Председатель ФПБ Юрий Сенько с рабочим визитом посетил Новополоцк. В ходе поездки лидер национального профцентра встретился с трудовыми коллективами ОАО «Нафтан» и ОАО «Новополоцкбыт». Говорили о перспективах развития предприятий, гарантиях работникам, а также актуальной текущей повестке: предстоящих выборах Президента Беларуси и важности осознанного подхода к главному политическому событию страны. Как отметил Юрий Сенько, в период […]

22 ноября 2024

ИТОГИ ПЯТИЛЕТКИ ПОДВЕЛИ ПРОФСОЮЗЫ ВИТЕБЩИНЫ НА ОТЧЕТНО-ВЫБОРНОЙ КОНФЕРЕНЦИИ

Важность социального партнерства, роль правового просвещения, работа инспекторов по охране труда.

22 ноября 2024

Координатор инициативной группы Лукашенко: люди поддерживают выдвижение кандидата, с которым связывают свое будущее

Каждый человек, отдавая свою подпись за выдвижение кандидатом действующего Президента, делает это не потому, что его кто-то попросил, а потому что не хочет потерять то, что на данный момент имеет. Таким мнением поделился с журналистами координатор инициативной группы по выдвижению Александра Лукашенко кандидатом в Президенты, председатель Витебского областного объединения профсоюзов Юрий Деркач по итогам встречи главы государства с руководителем и координаторами инициативной группы, передает корреспондент БЕЛТА.

22 ноября 2024

«Открытый микрофон с Президентом». Александр Лукашенко встретился со студентами белорусских вузов

Очередная встреча на этот раз прошла в стенах Минского государственного лингвистического университета.

21 ноября 2024

Юрий Сенько: «Представители инициативной группы работают исключительно в рамках закона»

Руководитель инициативной группы граждан по сбору подписей избирателей в поддержку выдвижения Александра Лукашенко кандидатом в Президенты Беларуси рассказал о работе группы.

ВИТЕБСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВ

15
Областных организаций отраслевых профсоюзов

Карта сайта