Падчас работы ён наведаў прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы гарадскога пасёлка і раёна незалежна ад формы ўласнасці. Пры правядзенні кантролю асаблівая ўвага надавалася бяспецы эксплуатацыі тэхналагічнага абсталявання, прымяненню сродкаў індывідуальнай аховы, наяўнасці нарматыўна-прававых дакументаў па ахове працы, рабоце грамадскіх інспектараў па ахове працы.
Па ўсіх выяўленых парушэннях будуць складзены адпаведныя рэкамендацыі і накіраваны ў арганізацыі, дзе праходзіў кантроль, а таксама старшыні райвыканкама з прапановай разгледзець пытанні аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта.
Больш дакладна пытанні па ахове працы і тэхніцы бяспекі былі разгледжаны падчас правядення семінара-вучобы. На яго былі запрошаны спецыялісты па ахове працы, старшыні прафсаюзных камітэтаў, пазаштатныя інспектары па ахове працы арганізацый і ўстаноў раёна. У рабоце семінара прынялі ўдзел і выступілі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Малюгін, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандр Рудак, загадчык санітарна-эпідэміялагічнага аддзела РЦГЭ Валянціна Седзюкевіч.
Анатолій Сцяпанаў засяродзіў увагу прысутных на абавязковым выкананні патрабаванняў заканадаўства ў галіне аховы працы, асабліва ў тых арганізацыях, якія тэхнічна аснашчаныя і займаюцца выпускам прадукцыі. Ён жа агучыў некаторыя лічбы статыстыкі па няшчасных выпадках на вытворчасці. Так, па краіне за 2017 год 17 чалавек атрымалі вытворчыя траўмы, несумяшчальныя з жыццём. У мінулым годзе такіх выпадкаў зарэгістравана 21. За два месяцы 2019 года ўжо загінулі 7 чалавек. Асноўнымі прычынамі тут з’яўляюцца невыкананне элементарны правіл бяспекі і фармальны падыход да выканання сваіх абавязкаў спецыялістаў, адказных за ахову працы і тэхніку бяспекі. Па словах інспектара, у некаторых арганізацыях нават не распрацаваны інструкцыі па ахове працы, адсутнічае іншая дакументацыя, а гэта проста недапушчальна. Такая сітуацыя, як вядома, непазбежна можа прывесці да трагедыі. Прыкладам можа паслужыць і той факт, што ў мінулым годзе аграном ААТ “Даватарскі” атрымаў цяжкую траўму на вытворчасці. Вельмі важна не толькі своечасова і правільна весці дакументацыю ў гэтым накірунку, але і вучыць работнікаў правілам тэхнікі бяспекі, у тэрмін і ў поўнай меры праводзіць інструктажы, у спраўным стане трымаць механізмы і агрэгаты, праца якіх тоіць у сабе вялікую небяспеку для здароўя і жыцця чалавека.
Прысутныя ў час семінара змаглі атрымаць грунтоўныя адказы на ўсе ўзнятыя пытанні, якія адносяцца да выканання нарматыўна-прававых актаў у галіне аховы працы.
Па матэрыялах газеты «Кліч Радзімы»