Па-за ўвагай дзяржавы ніколі не застаюцца шматдзетныя, няпоўныя, апякунскія і малазабяспечаныя сем’і. Прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый заўсёды аказваюць пасільную матэрыяльную дапамогу гэтай катэгорыі ў падрыхтоўцы дзяцей да новага навучальнага года.
Напярэдадні Дня ведаў, 28 жніўня бягучага года, выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага Цэнтра і дома сямейнага тыпу наведаў старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Канстанцінавіч Вазміцель і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Віктаравіч Малюгін. Госці ў межах рэспубліканскай акцыі “Прафсаюзы — дзецям” павіншавалі хлопчыкаў і дзяўчынак з пачаткам новага навучальнага года, пажадалі ім выдатнай вучобы, толькі добрых паводзін, а таксама ўручылі кожнаму падарункі. Пісьмовыя прыналежнасці, канцэлярскія прадметы падарыла выхаванцам сацыяльна-педагагічнага Цэнтра і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Мікалаеўна Альшэўская.
Сяргей РАЙЧОНАК, “Кліч Радзімы”