Першымі ў Верхнядзвінскім раёне завяршылі сяўбу зерневых і зернебабовых хлебаробы ААТ «Шайцерава» і «Нурава».
Павіншаваць аграрыяў і настроіць на далейшую плённую працу, даведацца аб планах на будучыню ў ААТ «Шайцерава» накіравалася старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Алена Зуй.
Елена Зуй выказала шчырыя словы ўдзячнасці за работу і ўручыла Падзяку ад упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК за добрасумленную працу і высокія вытворчыя паказчыкі ў перыяд правядзення вясенне-палявых работ трактарыстам-машыністам Руслану Васільевічу Казлову, Аляксандру Мікалаевічу Лакотка, Васілю Уладзіміравічу Жміндо і Васілю Міхайлавічу Арлоўскаму, а таксама падарункі ад прафсаюзнай арганізацыі.
Некалькі хвілін на перадышку – і зноў у поле. Нягледзячы на заканчэнне сяўбы яравых зерневых і зернебабовых, работы ў палях працягваюцца.