На ёй з’явіліся партрэты 14 прадстаўнікоў калектываў вытворчай і сацыяльнай сферы, грамадскіх аб’яднанняў, 10 найменняў калектываў, якія па выніках дзейнасці за 2021 год дасягнулі высокіх паказчыкаў і ўнеслі важкі ўклад у развіццё Міёршчыны.
Найлепшым у сваёй галіне падзякаваў кіраўнік раёна Ігар Кузняцоў на ўрачыстасці 29 красавіка. Прыемным дадаткам да цёплых слоў сталі дыпломы і кветкі ад райвыканкама, а таксама падарункі ад раённага аб’яднання прафсаюзаў.