Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ініцыяваў правядзенне акцыі «Дзякуй за руплівасць!», падчас якой былі ўзнагароджаны лепшыя жывёлаводы Шумiлiнскага раёна.
Шчырая праца на дабрабыт свайго раёна і краіны ў цэлым – гэта свайго роду працоўны подзвіг. Ім могуць пахваліцца работнікі многіх сельгаспрадпрыемстваў, якія працуюць на розных жывёлагадоўчых аб’ектах па дваццаць-трыццаць гадоў. Сярод такіх – аператар жывёлагадоўчага комплексу сельгаспрадпрыемства «Лаўжанскае» Вольга Янукова. У жывёлагадоўлі яна працуе 32 гады. Зараз даглядае жывёлу першага перыяду комплексу, вырошчвае цёлак і бычкоў да 250 кілаграмаў, якіх потым перадае калегам на другі перыяд. «Вельмі прыемна, калі заўважаюць тваю руплівасць і кажуць шчырае дзякуй за работу», – адзначыла Вольга Анатольеўна.
У гэты ж дзень старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова ўручыла падзякі і падарункі аператарам машыннага даення Валянціне Бабчанка з фермы Мосарава КУСГП «Сіроцінскі», Алене Кухарэнка з фермы Язвіна ААТ «АграБаравінка» і Іне Скоўпень з КУСГП «Мішневічы», якія працуюць на фермах больш як па дваццаць гадоў.
Прафсаюз не абышоў увагай і слесараў малакаправодаў, якія зімой абслугоўваюць даільныя і халадзільныя ўстаноўкі, а ў летне-пашавы перыяд кругласутачна пасвяць жывёлу. Лепшыя вынікі работы ў гэтым накірунку маюць жывёлаводы Анатоль Бычкоў з СФГ «Раднік» і Анатоль Кабылкоў з фермы Лявонава-2 КУСГП «Ульскі».
Ларыса КІСЯЛЁВА.