У Шумілінскім раене перад пачаткам навучальнага года прафсаюз працаўнікоў АПК прыняў ўдзел у акцыі «Прафсаюзы – дзецям»
Асаблівую ўвагу прафсаюзныя арганізацыі прадпрыемстваў Шуміліншчыны ўдзяляюць будучым першакласнікам, дзецям з мнагадзетных, маламаёмасных і прыёмных сем’яў. Прафсаюзныя камітэты купляюць у падарункі партфелі, канцылярскія і іншыя тавары, якія спатрэбяцца падчас вучобы ў школе.
А прафкамітэт сельгаспрадпрыемства «Лаўжанскае» вырашыў прэзентаваць сваім мнагадзетным сем’ям грошы. Маўляў, бацькі ўсе прыстойныя, таму купяць сваім дзецям тое, што ім патрэбна. «У нас налічваецца 11 мнагадзетных сем’яў, адзін ці абодва бацькі з якіх працуюць у сельгаспрадпрыемстве, – расказала старшыня прафсаюзнай арганізацыі “Лаўжанскага” Аксана Карага. – Прычым, кожная сям’я адпраўляе 1 верасня ў школу ці дзіцячы сад не адно дзіця, а трое-пяцёра. Таму любая дапамога важная. І мы яе аказваем кожны год. Пры гэтым не забываем і тых маці, якія зараз знаходзяцца ў дэкрэтным водпуску».
Разам мы завіталі ў сям’ю Алёны і Аляксандра Ціханенкаў. «Нас у бацькоў усяго пяцёра, – расказаў старэйшы Радзівон. – Мне 16 гадоў, вучуся на механізатара і электрагазазваршчыка ў Ульскім ліцэі. Магчыма, вярнуся працаваць ў мясцовае сельгаспрадпрыемства. Кірыл перайшоў у дзявяты клас. Святлане – чатыры годзікі, яна зараз ў садзіку. А маленькаму Арсенію ўсяго два месяцы. Ну, калі яшчэ дадаць бацькоў, то атрымліваецца сем я – сапраўдная вялікая сям’я!».
Аксана Карага ўручыла Алёны Ціханенка, якая працуе прыбіральшчыцай у сельгаспрадпрыемстве, а зараз знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску, грашовую дапамогу на зборы дзяцей да школы. А старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова падарыла дзецям канцылярскія вырабы.
На днях да дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы – дзецям» далучацца забойны цэх ТАА «Вітконпрадукт», ААТ «АграБаравінка»і «Прыазёрны мір», а таксама прафсаюзныя арганізацыі некаторых іншых прадпрыемстваў.
“Герой працы”