1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси

НАРОДНЫЙ КОНТРОЛЬ

Совместный проект ФПБ и СТВ! Смотрите эфир по пятницам (1 раз в две недели)

ТЕМА для РАЗМЫШЛЕНИЯ

Совместный проект Витебского областного объединения профсоюзов и областной газеты“Витебские вести”

ОН-ЛАЙН СЕРВИС ФПБ

Сообщить о завышении цен на продукты или лекарства можно ЗДЕСЬ↑

АРЕНДА ПОМЕЩЕНИЙ
ПЛАН ПРОВЕРОК
ВИТЕБСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВНовостиМечты и планы молодого специалиста Сенненщины
14 марта 2023

Мечты и планы молодого специалиста Сенненщины

Заканчэнне ВНУ і выхад на рынак працы — адна з найважнейшых падзей у жыцці маладога спецыяліста. Штогод каля 1300 выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі раз’язджаюцца па розных кутках нашай Беларусі. Вікторыя Шапрунова — выпускніца 2022 года, зараз працуе інжынерам па ахове працы і тэхніцы бяспекі ў ААТ «Бяленева» Cенненскага раёна. Мы вырашылі пацікавіцца ў маладога спецыяліста наконт выбару прафесіі і пра пачатак працоўнага шляху.

мечты и планы– Вікторыя Сяргееўна, раскажыце пра сябе.

— Я нарадзілася і вырасла ў Багушэўску, скончыла Багушэўскую сярэднюю школу № 2. У школе захаплялася матэматыкай і англійскай мовай. Мае бацькі, Надзея Іванаўна і Сяргей Васільевіч, заўсёды падтрымлівалі мяне ва ўсіх справах і пачынаннях, яны хацелі, каб я абавязкова атрымала вышэйшую адукацыю.

– Чаму Вы вырашылі звязаць свой лёс з акадэміяй?

— Многія ведаюць, як складана выбраць прафесію на ўсё жыццё. Спачатку хацелася працаваць на чыгунцы, стаць інжынерам або дыспетчарам. Але ў старэйшых класах вырашыла стаць інжынерам-будаўніком, таму і паступіла ў «Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію» на меліярацыйна-будаўнічы факультэт. Сёння з упэўненасцю магу ска­заць, што я зрабіла правільны выбар: спецыяльнасць «Інжынер-будаўнік» вельмі прэстыжная і перспектыўная.

– Чым запомніліся студэнцкія гады?

— Ведаеце, чатыры гады вучобы праляцелі як адзін дзень. Лекцыі, семінары, практычныя заняткі, экзамены, залікі… Спасцігаць новыя веды было вельмі цікава. На занятках мы вучыліся прымяняць атрыманы тэарэтычны матэрыял на практыцы. Хачу падзякаваць усім выкладчыкам кафедры сельскага будаўніцтва і ўладкавання тэрыторый за глыбокія веды, асабліва кіраўніку дыпломнай работы Раману Аляксандравічу Другамілаву. Акрамя заняткаў, я займалася даследчай працай: пісала навуковыя артыкулы, выступала на студэнцкіх навуковых канферэнцыях. Два гады вывучала кітайскую мову ў Цэнтры кітайскай мовы і культуры УА БДСГА. Хачу адзначыць, што заўсёды побач з намі, студэнтамі, была куратар нашай групы Святлана Львоўна Васількова, старшы выкладчык кафедры вышэйшай матэматыкі і фізікі.

Як чалавек творчы, я адразу ўлілася ў культурнае жыццё акадэміі. З дзяцінства ў мяне ёсць хобі — музыка і танцы. Падчас навучання ў школе я займалася народнымі танцамі, а ў акадэміі з першых дзён вучобы пачала займацца музыкай у Палацы культуры — іграла на флейце ў духавым аркестры. Наш калектыў удзельнічаў у розных конкурсах і мерапрыемствах. Таксама я займалася спортам, наведвала басейн і секцыю цяжкай атлетыкі, прымала ўдзел у спаборніцтвах па валейболе і настольным тэнісе.

На мой погляд, студэнты акадэміі маюць шырокія магчымасці для арганізацыі свайго вольнага часу і творчага развіцця: працуюць мастацкія калектывы і стартыўныя секцыі на любы густ.

– Як патрапілі на працу ў Сенненскі раён і як Вас прынялі ў працоўным калектыве?

— Сенненшчына — гэта мая радзіма, я заўсёды хацела працаваць дома. Зараз займаю пасаду інжынера па ахове працы і тэхніцы бяспекі ў ААТ «Бяленева». Калектыў прыняў мяне добра і падтрымаў. Заўсёды ёсць да каго звярнуцца за парадай. Вопытныя калегі заўсёды выс­лухаюць, дапамогуць і падкажуць. Я ўдзячна дырэктару Ігару Валер’евічу Пухоўскаму, эканамісту Ула­дзіміру Васільевічу Дзяржынскаму, інжынеру Віктару Аркадзьевічу Казіміраву, спецыялісту аддзела кадраў Алене Іванаўне Каралёвай, юрысту Наталлі Аляксееўне Касцянка.

– Што Вы можаце пара­іць выпускнікам сярэдніх школ, якія стаяць на парозе новага жыцця?

— Я хачу пажадаць выпускнікам знайсці свой шлях, сваю справу, якая б магла стаць прафесіяй на ўсё жыццё. На мой погляд, самае галоўнае – атрымаць трывалыя веды і стаць прафесіяналам у сваёй галіне. А для гэтага трэба шмат працаваць, добра вучыцца, імкнуцца да ведаў. Менавіта акадэмія дала мне веды, навучыла думаць, разважаць, працаваць, ставіць мэты і дасягаць іх.

Хачу пажадаць выпускнікам поспехаў у вучобе, выдатных вынікаў на ЦЭ і ЦТ. Шаноўныя выпускнікі, не бойцеся рызыкаваць, смела ідзіце да сваёй мары!

Святлана ДАБІЖЫ, старшы выкладчык кафедры лінгвістычных дысцыплін БДСГА.

Фота прадастаўлена аўтарам

Областные новости

22 ноября 2024

Юрий Сенько: «У трудовых коллективов есть понимание того, что страна добилась высоких результатов»

Председатель ФПБ Юрий Сенько с рабочим визитом посетил Новополоцк. В ходе поездки лидер национального профцентра встретился с трудовыми коллективами ОАО «Нафтан» и ОАО «Новополоцкбыт». Говорили о перспективах развития предприятий, гарантиях работникам, а также актуальной текущей повестке: предстоящих выборах Президента Беларуси и важности осознанного подхода к главному политическому событию страны. Как отметил Юрий Сенько, в период […]

22 ноября 2024

ИТОГИ ПЯТИЛЕТКИ ПОДВЕЛИ ПРОФСОЮЗЫ ВИТЕБЩИНЫ НА ОТЧЕТНО-ВЫБОРНОЙ КОНФЕРЕНЦИИ

Важность социального партнерства, роль правового просвещения, работа инспекторов по охране труда.

22 ноября 2024

Координатор инициативной группы Лукашенко: люди поддерживают выдвижение кандидата, с которым связывают свое будущее

Каждый человек, отдавая свою подпись за выдвижение кандидатом действующего Президента, делает это не потому, что его кто-то попросил, а потому что не хочет потерять то, что на данный момент имеет. Таким мнением поделился с журналистами координатор инициативной группы по выдвижению Александра Лукашенко кандидатом в Президенты, председатель Витебского областного объединения профсоюзов Юрий Деркач по итогам встречи главы государства с руководителем и координаторами инициативной группы, передает корреспондент БЕЛТА.

22 ноября 2024

«Открытый микрофон с Президентом». Александр Лукашенко встретился со студентами белорусских вузов

Очередная встреча на этот раз прошла в стенах Минского государственного лингвистического университета.

21 ноября 2024

Юрий Сенько: «Представители инициативной группы работают исключительно в рамках закона»

Руководитель инициативной группы граждан по сбору подписей избирателей в поддержку выдвижения Александра Лукашенко кандидатом в Президенты Беларуси рассказал о работе группы.

ВИТЕБСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВ

15
Областных организаций отраслевых профсоюзов

Карта сайта