Упэўненымі крокамі Уладзіслаў падбіраецца і да двухтысячнага рубяжа. Сёлетняя ўборачная кампанія для яго ўжо шостая па ліку. У любой справе без вытрымкі і ўпартасці ніяк, а ў хлебаробскай – тым больш, аднак вадзіцель у сваіх здольнасцях і сілах упэўнены. Як заўсёды, упарта ідзе да перамогі.
Учора Уладзіслава Карпушонка павіншавалі з працоўным поспехам галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Наследнікаў, выконваючы абавязкі першага сакратара абкама БРСМ Вячаслаў Хрол, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Станіслаў Кошкін.
Усе госці падчас віншавання зазначалі, што моладзь Аршаншчыны моцна трымае перадавыя пазіцыі на жніве, прычым, не першы год. А вось Вячаслаў Хрол падкрэсліў, што на рэспубліканскім семінары-практыкуме, які на днях праходзіў на Гомельшчыне, як раз падкрэслівалася роля моладзі ў грамадстве, якая з’яўляецца не толькі нашым будучым, а, у першую чаргу, сучасным.
Уладзіславу Карпушонку госці ўручылі граматы і падзякі, падарункі і ад душы пажадалі новых поспехаў.
Источник: orshanka.by