1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси

НАРОДНЫЙ КОНТРОЛЬ

Совместный проект ФПБ и СТВ! Смотрите эфир по пятницам (1 раз в две недели)

ТЕМА для РАЗМЫШЛЕНИЯ

Совместный проект Витебского областного объединения профсоюзов и областной газеты“Витебские вести”

ОН-ЛАЙН СЕРВИС ФПБ

Сообщить о завышении цен на продукты или лекарства можно ЗДЕСЬ↑

АРЕНДА ПОМЕЩЕНИЙ
ПЛАН ПРОВЕРОК
ВИТЕБСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВНовостиМабільная рэйдавая група праверыла стан аховы працы ў сельгаспрадпрыемствах Сенненскага раена
20 марта 2020

Мабільная рэйдавая група праверыла стан аховы працы ў сельгаспрадпрыемствах Сенненскага раена

— Зараз яны забаронены да выкарыстання, кіраўніцтву сельгасарганізацыі выданы прадпісанні па ўхіленні і іншых парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў на вытворчасці, пажарнай бяспецы, — расказвае Сяргей Дзернушкоў, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Ён толькі што вярнуўся разам з іншымі членамі мабільнай групы, створанай па распараджэнні райвыканкама, з рэйду, шлях якога прайшоў таксама па вытворчых аб’ектах ААТ «Бяленева».

Увага да пытанняў аховы працы ўзмацняецца, бо да пачатку палявых работ часу ўсё менш, у майстэрнях шмат тэхнікі, якая рамантуецца, людзей, занятых гэтай справай. Усе спяшаюцца, мітусяцца і… не звяртаюць увагі на элементарныя правілы бяспекі.

— Згодна з правіламі газаэлектразварачным апаратам, які не прайшоў паверку, нельга карыстацца. А ў ААТ «Літусава» зварачныя работы вядуць механізатары, кожны жадаючы. Падобныя падыходы да аховы працы не інакш, як злачыннымі, не назавеш, — выказаў сваю пазіцыю Сяргей Дзернушкоў.

У майстэрні сельгасарганізацыі выяўлены і іншыя пар

парушэнні правілаў аховы працы: выкарыстоўваюцца драўляныя падстаўкі, непавераныя металічныя лесвіцы, рабочая зона, дзе вядзецца рамонт, загрувашчана. Спіс можна працягваць, у ім амаль 20 пунктаў, якія датычацца толькі бяспекі працы на вытворчасці. А яшчэ складзены прадпісанні, што закранаюць эксплуатацыю электрычнага абсталявання, пажарную бяспеку, санітарныя нормы. Парушэнні ў гэтых сферах таксама ствара­юць пагрозу жыццю і здароўю людзей, захаванасці матэрыяльных каштоўнасцей.

— Віна за гэта ў першую чаргу кладзецца на адміністрацыю сельгасарганізацыі, — лічыць Анатоль Ананенка, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў. Ён таксама быў у скла­дзе мабільнай групы. — Але ў наяўнасці і чалавечы фактар. У правераных арганізацыях не рэгулярна выдаецца спец­адзенне. Аднак нават тое, што прадастаўлена работнікам, не ўсе апранаюць. Уразіў, асабіста мяне, той факт, што кабель да зварачнага апарата раскіданы па ўсёй майстэрні. Па ім топчуцца людзі, ездзіць тэхніка. Няўжо не зразумела, што гэта небяспечна для жыцця?

Недахопы, але менш, выяўлены ў ААТ «Бяленева». Каб не паўтарацца, звернем увагу на пажарную бяспеку вытворчых аб’ектаў. Вось некаторыя парушэнні, выяўленыя спецыялістамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях: не арганізаваны работы па ачыстцы дапаможных памяшканняў ад бытавога смецця, прылягаючых да ферм тэрыторый ад рэшткаў грубых кармоў (на большасці ферм – заўв. рэдакцыі), сенасклада. Ва ўмовах павышанай пажарнай небяспекі, якая характэрна для вясновага перыяду, такая сітуацыя падаецца не дапушчальнай. Тым больш, што «будынкі і збудаванні не забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння (вогнетушыцелямі), няма пажарных шчытоў з наборам ручнога пажарнага інвентару».

Што далей? Безумоўна, выяўленыя недахопы не застануцца без увагі службаў і спецыялістаў, на якіх ускла­дзены абавязак сачыць за бяспекай людзей на вытворчасці, за захаваннем належных, здаровых умоў працы. Іх ухіленне ўзята на кантроль. Калі падобных мер будзе недастаткова, выкарыстаюць больш жорсткія, у тым ліку адміністрацыйнага характару.

Аляксандр Іўеў, «Голас Сенненшчыны»

Фото из открытых источников

Областные новости

29 ноября 2024

Откровенный разговор с Владимиром Андрейченко «Моя жизнь. Мой путь. Мой Президент» состоялся в ВГУ имени П. М. Машерова на «Марафоне единства»

Откровенный разговор с Владимиром Андрейченко «Моя жизнь. Мой путь. Мой Президент» состоялся в ВГУ имени П. М. Машерова на «Марафоне единства».

29 ноября 2024

Витебский меховой комбинат принял проект “Одно дело делаем!”

 Проект "Одно дело делаем!" в рамках "Марафона единства" заглянул на УП "Витебский меховой комбинат".

29 ноября 2024

В ВГУ открылась выставка Национальной библиотеки Беларуси «Книги в дар Президенту»

В ВГУ открылась выставка Национальной библиотеки Беларуси «Книги в дар Президенту».

29 ноября 2024

Выставка БЕЛТА «Беларусь. Взлет» в рамках «Марафона единства» открылась в Витебске

Выставка БЕЛТА «Беларусь. Взлет» в рамках «Марафона единства» открылась в Витебске.

29 ноября 2024

Для представителей блогосферы на “Марафоне единства” в Витебске провели экскурсию по производственным цехам ООО “Управляющая компания холдинга “Белорусская кожевенно-обувная компания “Марко”

Для представителей блогосферы на "Марафоне единства" в Витебске провели экскурсию по производственным цехам ООО "Управляющая компания холдинга "Белорусская кожевенно-обувная компания "Марко".

Карта сайта