Харэаграфічны ансамбль “Карнавал” быў створаны ў 2002 годзе. У 2009-ым яму было прысвоена найменне “народны”. Сёння ансамбль аб’ядноўвае 20 удзельнікаў – працаўнікоў прадпрыемства пад кіраўніцтвам таленавітага кіраўніка Аляксандра Чарнюка.
Для калектыва характэрна разнастайнасць рэпертуару, што адметна вылучае ансамбль. Таму, “Карнавал” з’яўляецца візітнай карткай УП “Віцебскаблгаз” і прымае актыўны ўдзел у розных урачыстых і святочных мерапрыемствах прадпрыемства, горада, вобласці і рэспублікі. Так, у мінулым годзе выступленне дадзенага калектыва стала ўпрыгожваннем канцэрта ў Віцебскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў, які адбыўся з нагоды ўзнагароджання Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, а таксама падчас Рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі “Мы – разам!”, што адбылася ў Віцебску. На працягу апошніх гадоў “Карнавал” становіцца ўдзельнікам гала-канцэрта калектываў мастацкай самадзейнасці “Віцебскаблгаза” “Віват, фестываль!” на сцэне Летняга амфітэатра. Калектыў з’яўляецца пастаянным удзельнікам аглядаў, конкурсаў і фестываляў рознага ўзроўню. “Карнавалу” апладзіравалі ў залах В’етнама, Латвіі, Манголіі, Расіі, Украіны і іншых краінах свету. Прыемна, што сваімі творчымі дасягненнямі ўдзельнікі калектыва дзеляцца падчас правядзення Міжнароднага фестываля мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.
Андрэй Струнчанка, галоўны спецыяліст Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў