Кіраўніцтва СУП «Добрынскае» выйшла з ініцыятывай да Полацкага аграпрамысловага аб’яднання, у структуру якога ўваходзіць,
узнагародзіць лепшых работнікаў.
З гэтай нагоды ў «Добрынскае» прыехалі старшыня прафсаюзнай арганізацыі Полацкага малочнага камбіната Таццяна Акімава і старшыня
райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. Для ўзнагароджання кіраўніцтва прадпрыемства прапанавала рабонікаў, якія працуюць на свінагадоўчым комплексе каля трыццаці гадоў – заатэхніка Валянціну Волкаву і ветэрынарнага санітара Уладзіміра
Тарбеева.
Уручаючы Граматы райкама прафсаюза работнікаў АПК, Вольга Пусянкова адзначыла, што ведае гэтых працаўнікоў з 1996 года, калі
працавала тут сама. Прайшлі гады, а Валянціна Пятроўна і Уладзімір Уладзіміравіч амаль не змяніліся, працуюць з такой жа энергіяй і
адданасцю.
Ад прафсаюза Полацкага малочнага камбіната Таццяна Акімава ўручыла Валянціне Волкавай і Уладзіміру Тарбееву падарункі, пажадала моцнага здароўя, годных заробкаў, а прадпрыемству – працвітання.
«Герой працы»
Ларыса ЗАЙЦАВА.