Для падвядзення вынікаў працы ў гаспадарку прыехалі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л. В. Гаралевіч і галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў АПК В. А. Кучынская.
З вынікамі працы за 2017 год прысутных пазнаёміла галоўны эканаміст прадпрыемства В. А. Сухвал. Вікторыя Аляксееўна правяла параўнальны аналіз вытворчых паказчыкаў жывёлаводаў, тым самым нацэліўшы іх на дасягненне яшчэ большых.
Такія мерапрыемствы неабходныя і кіраўнікам, і спецыялістам, і работнікам гаспадарак. Бо, у першую чаргу, важная інфарматыўнасць: хто і за што атрымлівае грошы, за якія вынікі прадугледжаны даплаты і прэміі, за што, наадварот, на прэмію можна не разлічваць. Дзень жывёлавода – магчымасць разам вырашыць праблемы, парадавацца поспехам таварышаў, у цёплай абстаноўцы пагутарыць з аператарамі машыннага даення і жывёлаводамі, падзякаваць ім за працу, абмеркаваць бягучыя вынікі і планы, прааналізаваць шляхі іх дасягнення. Ён аб'ядноўвае людзей, своеасабліва стымулюе кожнага члена калектыву на добрасумленнае і стараннае выкананне сваіх працоўных абавязкаў, што (і не трэба аб гэтым забываць!) з'яўляецца першым крокам да поспеху.
По матэрыялах газеты «Зара»