Да гэтага падарунка далучыліся лыжы і мячы ад упраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама і аддзела па адукацыі Сенненскага райвыканкама. Таму на лыжных спаборніцтвах, прысвечаных памяці П.М.Машэрава, якія прайшлі нядаўна ў школе, юныя спартсмены, па словах настаўніка фізкультуры Аляксандра Гардзецкага, адчувалі сябе ўпэўнена і камфортна.
Калектыў установы адукацыі ўдзячны спонсарам за такі патрэбны прэзент. Новыя лыжы забяспечылі масавасць школьных спаборніцтваў і дапамаглі лепшым юным спартсменам Уладу Шалуху,Дарыне Дзядушка, Мікіце Сляпцову, Дзянісу Прыстаўку і Максіму Ільюшэнку стаць пераможцамі. Цяпер ад машканскіх школьнікаў можна чакаць новых, больш высокіх, дасягненняў і перамог.
Па матэрыялах газеты «Голас Сенненшчыны»