Прафсаюзная арганізацыя Віцебскай МРЭК арганізавала для членаў прафсаюза экскурсію ў царкоўна-археалагічны музей Віцебскай епархіі.
Першы царкоўна-археалагічныя музеі адчынены ў Віцебску ў 1893г. і дзейнічаў да 1919г. З усталяваннем савецкай улады яго зборы былі перададзены Віцебскаму губернскаму музею.
Росквіт Віцебскага царкоўна-археалагічнага музея прыпадае на першае дзесяцігоддзе дзейнасці, калі ён актыўна папаўняўся новымі матэрыяламі. У 1905г. у музеі налічвалася ўжо 1247 прадметаў.
Пераемнікам традыцый Віцебскага царкоўна-археалагічнага музея ў нашы часы стаў царкоўна-археалагічны кабінет, створаны пры Віцебскім духоўным вучылішчы і адкрыты у пачатку 2005г. У экспазіцыі прадстаўлены раздзелы іканаграфіі, богаслужэбных кніг, прадметаў літургічнага ўжытку, унікальных архіўных матэрыялаў, фотадакументаў, археалагічных знаходак.
Экскурсія была пазнавальнай і спадабалася ўсім прысутным,- адзначыла старшыня прафкома Наталля Карнiчэнка.