1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси

НАРОДНЫЙ КОНТРОЛЬ

Совместный проект ФПБ и СТВ! Смотрите эфир по пятницам (1 раз в две недели)

ТЕМА для РАЗМЫШЛЕНИЯ

Совместный проект Витебского областного объединения профсоюзов и областной газеты“Витебские вести”

ОН-ЛАЙН СЕРВИС ФПБ

Сообщить о завышении цен на продукты или лекарства можно ЗДЕСЬ↑

АРЕНДА ПОМЕЩЕНИЙ
ПЛАН ПРОВЕРОК
ВИТЕБСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВНовости15 лютага прайшло чарговае пасяджэнне Савета Шаркаўшчынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў
17 февраля 2022

15 лютага прайшло чарговае пасяджэнне Савета Шаркаўшчынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў

15 лютага ў вялікай зале райвыканкама прайшло чарговае пасяджэнне Савета Шаркаўшчынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў пад кіраўніцтвам яго старшыні Ігара Малюгіна.

Удзел у рабоце Савета прынялі старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Юрый Дзеркач, старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрый Ламака, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Вазміцель.

На пасяджэнне былі запрошаны старшыні галіновых прафсаюзаў раёна, старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў. З асноўным дакладам выступіў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Малюгін.
Ён агучыў інфармацыю аб дзейнасці аб’яднання за мінулы год, зачытаў план работы на 2022 год. Савет раённага аб’яднання прафсаюзаў адзначыў, што раённымі арганізацыямі галіновых прафсаюзаў і пярвічнымі прафсаюзнымі арганізацыямі праводзіцца значная работа па выкананні рашэнняў VІІІ З’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Праграмы дзейнасці ФПБ на 2020-2025 гады.
Таксама Ігар Віктаравіч зачытаў прысутным тэкст дэкларацыі аб падтрымцы рэферэндума па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая была прынята ўдзельнікамі V пленума Савета ФПБ.

Затым да прысутных звярнуўся старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Юрый Дзеркач. У прыватнасці, ён сказаў пра тое, якія задачы на будучае ставіць перад сабой Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Гэта, у першую чаргу, падрыхтоўка і ўдзел у рэспубліканскім рэферэндуме па змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які адбудзецца ў краіне 27 лютага. На яго думку, кожны сумленны чалавек, якому не абыякавы далейшы лёс нашай краіны, павінен выканаць свой грамадзянскі абавязак і прыйсці на ўчастак для галасавання.
Яго падтрымалі ў сваіх выступленнях старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрый Ламака, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Вазміцель, старшыні прафсаюзных арганізацый, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў.
Па выніках праведзенага Савета Шаркаўшчынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў аднагалосна былі прыняты адпаведныя Пастановы.
У красавіку 2019 года паміж Шаркаўшчынскім раённым выканаўчым камітэтам, раённым аб’яднаннем прафсаюзаў і раённым саюзам наймальнікаў было падпісана трохбаковае пагадненне на 2019—2021 гады.
Падчас пасяджэння Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый Ламака, Ігар Малюгін і Эдвард Вялічка падпісалі пагадненне аб працягу супрацоўніцтва на наступныя тры гады. Як сказаў Ігар Малюгін, пагадненне — гэта аснова для заключэння калектыўных дагавораў у арганізацыях. Яго нормы з’яўляюцца абавязковымі на тэрыторыі раёна і не могуць быць зменены ў бок зніжэння сацыяльнай і эканамічнай абароненасці работнікаў.

У фае райвыканкама ўдзельнікі пасяджэння мелі магчымасць азнаёміцца з фотаздымкамі фотаклуба “Погляд”, створанага пры аўтаклубе раённага Цэнтра культуры, а таксама мастацкімі работамі, прадстаўленымі Велікасельскай дзіцячы сад—базавай школай.

 

Сяргей РАЙЧОНАК.

Областные новости

22 ноября 2024

Юрий Сенько: «У трудовых коллективов есть понимание того, что страна добилась высоких результатов»

Председатель ФПБ Юрий Сенько с рабочим визитом посетил Новополоцк. В ходе поездки лидер национального профцентра встретился с трудовыми коллективами ОАО «Нафтан» и ОАО «Новополоцкбыт». Говорили о перспективах развития предприятий, гарантиях работникам, а также актуальной текущей повестке: предстоящих выборах Президента Беларуси и важности осознанного подхода к главному политическому событию страны. Как отметил Юрий Сенько, в период […]

22 ноября 2024

ИТОГИ ПЯТИЛЕТКИ ПОДВЕЛИ ПРОФСОЮЗЫ ВИТЕБЩИНЫ НА ОТЧЕТНО-ВЫБОРНОЙ КОНФЕРЕНЦИИ

Важность социального партнерства, роль правового просвещения, работа инспекторов по охране труда.

22 ноября 2024

Координатор инициативной группы Лукашенко: люди поддерживают выдвижение кандидата, с которым связывают свое будущее

Каждый человек, отдавая свою подпись за выдвижение кандидатом действующего Президента, делает это не потому, что его кто-то попросил, а потому что не хочет потерять то, что на данный момент имеет. Таким мнением поделился с журналистами координатор инициативной группы по выдвижению Александра Лукашенко кандидатом в Президенты, председатель Витебского областного объединения профсоюзов Юрий Деркач по итогам встречи главы государства с руководителем и координаторами инициативной группы, передает корреспондент БЕЛТА.

22 ноября 2024

«Открытый микрофон с Президентом». Александр Лукашенко встретился со студентами белорусских вузов

Очередная встреча на этот раз прошла в стенах Минского государственного лингвистического университета.

21 ноября 2024

Юрий Сенько: «Представители инициативной группы работают исключительно в рамках закона»

Руководитель инициативной группы граждан по сбору подписей избирателей в поддержку выдвижения Александра Лукашенко кандидатом в Президенты Беларуси рассказал о работе группы.

ВИТЕБСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВ

15
Областных организаций отраслевых профсоюзов

Карта сайта