Школа будущего. У рамках мерапрыемства, з маладымі спецыялістамі сустрэлася кіраўнік раённай прафсаюзнай арганізацыі АПК Вольга Пусенкова.
У Шумілінскі раён сёлета пасля заканчэння вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў прыбылі на першае працоўнае месца 72 маладыя спецыялісты, з iх 45 – з галіны АПК.
Кіраўнік прафсаюзнай арганізацыі раёна Вольга Пусенкова падчас сустрэчы адзначыла падтрымку, якую прафсаюз аказвае маладым спецыялістам, а таксама арганізавала для моладзі экскурсію на вытворчы цэх ААТ «Полацкі малочны камбінат», дзе яны пазнаёміліся з працэсам вырабу сыроў. Таксама маладыя работнікі наведалі СШ №1 г. п. Шуміліна , дзе дазволілі зазірнуць у «школу будучага». Ва УП ЖКГ пазнаёмілі з арганізацыяй работы з моладдзю.
На Алеі Славы ў гарадскім парку райцэнтра – месцы памяці аб гераічных і трагічных старонках гісторыі нашага раёна і ўсёй Беларусі – маладыя людзі ўсклалі кветкі да помніка і мемарыяльных пліт на брацкіх могілках.
Таксама на сустрэчы прысутнічала намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, якая пажадала маладым людзям плённай працы. У перспектыўны кадравы рэзерв райвыканкама ўваходзіць 21 спецыяліст ва ўзросце да 31 года, гэта будучыя кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў Шуміліншчыны, сказала яна. «Таму пастаянна працуйце над сабой. Кожны дзень рабіце хаця б адзін крок наперад. Не бойцеся звярнуцца з пытаннем ці за парадай да старэйшых калег, кіраўніцтва арганізацый і раёна», – падкрэсліла Ірына Шалахава. Намеснік старшыні райвыканкама звярнулася да кіраўнікоў арганізацый і папрасіла не пакідаць моладзь сам-насам з праблемамі, падтрымліваць маладых спецыялістаў і дапамагаць набірацца вопыту. Як адзначыла Ірына Шалахава, вельмі часта адносіны ў калектыве з’яўляюцца вырашальнымі, ці застанецца малады спецыяліст у раёне.
Школа будущего. Па матэрыялах газеты “Герой працы”