1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси

НАРОДНЫЙ КОНТРОЛЬ

Совместный проект ФПБ и СТВ! Смотрите эфир по пятницам (1 раз в две недели)

ТЕМА для РАЗМЫШЛЕНИЯ

Совместный проект Витебского областного объединения профсоюзов и областной газеты“Витебские вести”

ОН-ЛАЙН СЕРВИС ФПБ

Сообщить о завышении цен на продукты или лекарства можно ЗДЕСЬ↑

АРЕНДА ПОМЕЩЕНИЙ
ПЛАН ПРОВЕРОК
ВИТЕБСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВНовости🔹 Рэквіем па расстраляным гета
02 декабря 2022

🔹 Рэквіем па расстраляным гета

Рэквіем па расстраляным гета. Пастаўскай раённай прафсаюзнай арганизацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Васілій Катовіч з прафсаюзным акцівам прыняў удзел у рэквіеме, дзе ўшанавалі памяць яўрэяў, забітых фашыстамі 80 гадоў назад.
Рэквіем па расстраляным гета21 лістапада 1942 года — сумная і трагічная дата ў гісторыі горада Паставы. У гэты дзень гітлераўцы знішчылі некалькі тысяч яўрэяў, якія знаходзіліся ў гета ў раёне сучасных вуліц Ленінскай і М. Горкага. Большасць расстралялі з аўтаматаў і кулямётаў паблізу загадзя падрыхтаваных магіл, а тых, хто адмовіўся выходзіць з дамоў, спалілі жывымі.
Праз 80 гадоў, 22 лістапада 2022-га, гараджане ў чарговы раз успаміналі ахвяр тых жудасных падзей. Ля помніка, устаноўленага на месцы былога гета па вуліцы М. Горкага, прайшоў мітынг-рэквіем «Памяці расстралянага гета» з удзелам прадстаўнікоў мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, сілавых структур, школьнікаў. Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства быў пракурор Віцебскай вобласці Ігар Украінец, які адным з першых выступіў перад прысутнымі.
— Масавыя расстрэлы, спаль­ванне мірных жыхароў, душагубкі, лагеры смерці, гета… Нельга пералічыць і зразумець таго, што ўчынялі нацысты на нашай шматпакутнай зямлі, — гаварыў Ігар Уладзіміравіч. — Гэта небывалая трагедыя ў нашай гісторыі, і яе вывучэнне працягваецца. У рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны пракуроры ўстанаўліваюць усё новыя і новыя факты жудасных злачынстваў нацыстаў і іх пасобнікаў. І сёння, аддаючы даніну памяці загінулым яўрэям, мы павінны яшчэ раз асэнсаваць па­дзеі мінулага і яшчэ больш цаніць мір, у якім жывём.
Гэту думку ў сваім выступленні выказаў і намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург. Ён таксама адзначыў:
— Сённяшняя сумная дата адгукаецца ў нашых сэрцах моцным болем. Цяжка ўявіць, што тут ва ўмовах антысанітарыі, недахопу ежы, лякарстваў, жорсткага холаду знаходзіліся некалькі тысяч чалавек. Яўрэйскіх жанчын і мужчын, пажылых людзей і дзяцей сагналі сюды ў лютым 1942 года з адной мэтай — знішчыць. На працягу 10 месяцаў нацысты тут адпрацоўвалі свае варварскія методыкі знішчэння яўрэйскага насельніцтва — таго, што пазней назавуць Халакостам. І сёння, калі міжнародная абстаноўка застаецца нестабільнай і напружанай, калі адкрыта гучаць галасы неанацыстаў і шавіністаў, вельмі важна памятаць урокі гісторыі і фарміраваць непрымірымыя адносіны грамадскасці да ідэй фашызму.
Рэквіем па расстраляным гетаНаколькі гэтыя ідэі бесчалавечныя, пераконваешся, вывучаючы гісторыю пастаўскага гета. Тады, у лютым 1942-га, яўрэям далі ўсяго 6 гадзін, каб перасяліцца са свайго жылля ў дамы, пакінутыя беларусамі і мясцовымі татарамі. Усю тэрыторыю гета немцы абнеслі дашчатым плотам з калючым дротам уверсе. З яўрэяў бясконца здзекаваліся, прымушалі іх цяжка працаваць, амаль не даючы ежы і часу на адпачынак.
Пра тое, што адбывалася ў гета ў ноч на 21 лістапада, можна прачытаць у кнізе «Ізгор», дзе запісаны сведчанні відавочцаў: «У 3 гадзіны ночы яўрэі пачулі галасы. Паліцаі загадалі тэрмінова пакінуць гета. Разбудзілі дзяцей. Усе вельмі спалохаліся, бо адразу зразумелі, што гэта азначае. Было загадана пастроіцца ў шэрагі па 4 чалавекі. Немцы загадалі ісці да чыгуначнага пераезда. Было зразумела, што вядуць забіваць».
У акце Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па расследаванні злачынстваў, здзейсненых нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Паставах і Пастаўскім раёне, ад 3 мая 1945 года зафіксаваны і такія жахлівыя факты: «[У гета] шэф жандармерыі Шміт, камендант паліцыі Кезік і іншыя саўдзельнікі здзекаваліся са зняволеных, марылі іх голадам, мучылі і забівалі без усялякай прычыны. На вачах мужоў і бацькоў гвалтавалі маладых жанчын і дзяўчат і ў далейшым па-садысцку забівалі іх».
У дзень расстрэлу зняволеных прымушалі бегчы да ўжо выкапаных магіл. «У яўрэйкі Вайнер фашысцкія вылюдкі выхапілі з рук 5-месячнае дзіця і на яе вачах ра­зарвалі яго, а самой Вайнер адрэзалі грудзі, выламалі рукі, ногі і расстралялі», — засведчана ў акце.
Былі і выпадкі выратавання з гета. Падпольшчыкам удалося даведацца пра планы немцаў па знішчэнні гета, і яны дапамаглі некаторым вязням збегчы ў казянскі лес да партызан. Некаторыя яўрэі засталіся ў жывых дзякуючы мясцоваму насельніцтву, якое хавала іх у сваіх дамах.
На жаль, такіх выпадкаў было няшмат. І тое зверства, якое ўчынілі нацысты над яўрэямі, ніколі не павінна забыцца. Памочнікамі ў гэтым пытанні становяцца сучасныя тэхналогіі, пра што сведчыць рэспубліканскі праект «Захаваем гісторыю». У яго рамках падчас мітынгу-рэквіема была ўстаноўлена таблічка з QR-кодам, навёўшы на які мабільны тэлефон, можна даведацца інфармацыю пра гета.
Устанавілі таблічку старшыня Пастаўскай раённай арганізацыі ГА «Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму» Рыгор Леснікаў і Ігар Украінец. Пасля заканчэння мерапрыемства пракурор Віцебскай вобласці адзначыў: «З красавіка мінулага года, калі была ўзбуджана крымінальная справа аб генацыдзе беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны, пракурорамі Віцебшчыны апытана больш за 2,5 тысячы чалавек, у тым ліку відавочцаў падзей Вялікай Айчыннай. На аснове атрыманых даных устаноўлены 63 невядомыя раней пахаванні. На трох з іх праведзены пошукавыя работы. Астанкі загінулых знойдзены ва Ушацкім, Гарадоцкім, Бешанковіцкім раёнах. Вялікая работа вядзецца па стварэнні карты спаленых вёсак, многія з якіх раздзялілі сумны лёс Хатыні».
21 лістапада 1942 года былі знішчаны яўрэі не толькі пастаўскага, але і дунілавіцкага гета. Ахвярамі нацыстаў сталі 828 чалавек, 300 з якіх – дзеці.

“Пастаускi край” Іна Сняжкова. Фота аўтара

Областные новости

04 ноября 2024

В Полоцке состоялась II конференция районного объединения профсоюзов

В Полоцке состоялась II конференция районного объединения профсоюзов, в которой приняли участие председатель Витебского областного объединения профсоюзов Юрий Деркач, председатель Полоцкого райисполкома Игорь Маркович.

04 ноября 2024

Первые профсоюзные билеты будущим медикам вручил Владимир Плыткевич

Лидер отраслевого профсоюза Витебщины сегодня принял участие в церемонии посвящения в учащиеся первокурсников Витебского государственного медколледжа им. академика И. П.Антонова.

04 ноября 2024

Василий Хватик: «Особое внимание уделялось вопросам предупреждения травматизма»

В 2024 году белорусские профсоюзные организации активно включились в посевную и уборочную кампании.

04 ноября 2024

Подвели итоги пятилетки

На XXIII отчетно-выборной конференции Витебский областной комитет Белорусского профессионального союза работников местной промышленности и коммунально-бытовых предприятий отчитался о работе за пять лет.

04 ноября 2024

Более 40 лет на страже здоровья

Более 40 лет в ДФиТ МВД по Витебской области отработал врач – оториноларинголог  Анатолий Авсюк, которого совсем недавно коллектив учреждения здравоохранения проводил на заслуженный отдых.

Районные новости

04 ноября 2024

В Полоцке состоялась II конференция районного объединения профсоюзов

В Полоцке состоялась II конференция районного объединения профсоюзов, в которой приняли участие председатель Витебского областного объединения профсоюзов Юрий Деркач, председатель Полоцкого райисполкома Игорь Маркович.

02 ноября 2024

Забота государства о детях остается неизменной

Это отметил в комментарии журналистам председатель Палаты представителей Игорь Сергеенко после открытия детского дома семейного типа в Поставах.

01 ноября 2024

Александр Лукашенко поздравил Федерацию профсоюзов Беларуси с 120-летием профсоюзного движения страны

В этом году самая массовая общественная организация Беларуси отмечает свой 120-летний юбилей. “С начала прошлого века профессиональные союзы неустанно стоят на защите прав и интересов человека труда. Солидарность, справедливость, стремление работать сообща на благо страны – эти принципы всегда были и остаются основой вашей работы”, – говорится в поздравлении. Глава государства отметил, что эстафету по […]

ВИТЕБСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВ

14
Областных организаций отраслевых профсоюзов
88
Районных (городских) организаций отраслевых профсоюзов
9
объединенных профорганизаций
23
Районных (городских) объединений организаций профсоюзов
3028
первичных профсоюзных организаций
Более 400 тысяч
членов профсоюзов, в т.ч. свыше 98 тысяч - молодеж в возрасте до 31 года
95,6%
составляет охват профсоюзным членством общего количества рабочих

Карта сайта