Да мерапрыемства на мінулым і гэтым тыдні далучыўся і Шумiлiнскі райкам прафсаюза работнікаў АПК. Цэнтралізавана былі закуплены паштоўкі і канверты, а старшыня райкама Вольга Пусянкова сустрэлася з маладымі спецыялістамі сельгаспрадпрыемстваў, якія і прынялі ўдзел у акцыі.
Моладзь КУСГП «Ульскі» і «Сіроцінскі», КУСП «Мішневічы», ААТ «Прыазёрны мір», «АграБаравінка», «Ляжні», сельгаспрадпрыемства «Лаўжанскае» напісалі сваім мамам на паштоўках самыя шчырыя словы прызнання любові. Да акцыі далучыліся таксама работнікі райветстанцыі і ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. Паштоўкі матулям адправіліся не толькі ў Шуміліна і вёскі раёна, але і ў Віцебск і Полацк, Магілёскую, Мінскую і Брэсцкія вобласці.
Пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі ўстаноў і прадпрыемстваў Шаркаўшчынскага раёна прымаюць актыўны ўдзел у дадзеных мерапрыемствах. Кожны жадаючы можа падпісаць паштоўку для сваёй любай маці і па пошце адправіць віншаванне. Такую магчымасць скарысталі пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі галіны аграпрамысловага комплексу.
Святочная паштоўка са шчырымі пажаданнямі, ласкавымі словамі — найлепшы напамін аб нашай любові, удзячнасці і павазе да матуль. Гэта светлае свята — цудоўная магчымасць яшчэ раз сказаць матулям самыя шчырыя і пяшчотныя словы падзякі за цярпенне і дабрыню.