Областной слет» серебряных ” волонтеров провели в Браславе. В Беларуси среди многих полезных инициатив особенно выделяется волонтерское движение. [1]
Прычым шэрагі тых, хто бескарысліва дапамагае іншым, папаўняюць і людзі старэйшага пакалення, якія ўжо выйшлі на заслужаны адпачынак, але захавалі актыўную жыццёвую пазіцыю. Віцебшчына ў лідарах па іх колькасці, сутнасць жа дабрачыннай дзейнасці прадставілі на абласным злёце «сярэбраных» валанцёраў, які прайшоў у Браславе.
На маштабнае мерапрыемства пад назвай «Твары дабро» сабраліся прадстаўнікі валанцёрскіх груп, арганізаваных пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Глыбоцкага, Міёрскага, Браслаўскага, Пастаўскага, Шаркаўшчынскага і Докшыцкага раёнаў.
Ужо ў фае мясцовага цэнтра культуры, дзе працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, можна было пазнаёміцца з практычнымі вынікамі работы добраахвотнікаў «сярэбранага» ўзросту. Удзельнікі і шматлікія госці злёту з цікавасцю разглядалі насычаныя і разнастайныя выстаўкі-прэзентацыі. Адмысловыя вырабы ды інфармацыйныя стэнды давалі яскравае ўяўленне пра накірункі дзейнасці сталых валанцёраў, якія, навучыўшыся новаму, шчодра перадаюць свае ўменні іншым.
Кола іх інтарэсаў надзвычай шырокае: рукадзелле, турпаслугі, скандынаўская хадзьба, танцы, прафілактыка дэменцыі, развядзенне кветак і г. д. – усё, зразумела, ахапіць немагчыма. Дарэчы, гаспадары кожнай пляцоўкі ахвотна дзяліліся напрацоўкамі з усімі жадаючымі.
Прадоўжылася работа абласнога злёту дэманстрацыяй відэаролікаў: групы добраахвотных памочнікаў дэталёва прадставілі свой вопыт работы, расказалі пра найбольш паспяховыя праекты. Перад гледачамі прамільгнуў сапраўдны калейдаскоп добрых і карысных спраў. Пакарылі прысутных у зале і выдатныя творчыя выступленні, падрыхтаваныя сталымі валанцёрамі. Нездарма начальнік упраўлення райвыканкама па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Галіна Караткова, вітаючы прысутных, назвала мерапрыемства святам таленту і душы.
Узнёслы настрой падтрымалі вакальнымі і танцавальнымі нумарамі артысты РЦК, а ўрачыстасці дадала цырымонія ўзнагароджання: дырэктар ТЦСАН Браслаўскага раёна Вікторыя Атрашкевіч, падзякаваўшы ўдзельнікам злёту за высакародную дзейнасць, уручыла самым актыўным з іх дыпломы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама і каштоўныя падарункі.
Вікторыя ДЗЕМІДОВІЧ, валанцёр клуба «Неабыякавыя суседзі», Глыбоцкі раён про областной слет “серебряных ” волонтеров:
– Гэтая справа – валанцёрства – вельмі карысная і высакародная. Ды і самім жа прыемна людзям рабіць дабро, прыносіць радасць. Бывае, што часу нямала даводзіцца затраціць, але ж зусім не шкада. Лічу, што арганізавана ўсё правільна, трэба і далей працягваць такую работу.
Ссылки в статье:
[1] волонтерское движение.: https://vitebsk.1prof.by/news/komu-vozrast-ne-pomexa-volontery-vstretilis-v-vitebske/
[2] “Браслаўская звязда” Жанна БЯЛЬКО: http://www.braslav-star.by/2022/11/09/%d0%90%d0%b1%d0%bb%d0%b0%d1%81%d0%bd%d1%8b-%d0%b7%d0%bb%d1%91%d1%82-%d1%81%d1%8f%d1%80%d1%8d%d0%b1%d1%80%d0%b0%d0%bd%d1%8b%d1%85-%d0%b2%d0%b0%d0%bb%d0%b0%d0%bd%d1%86%d1%91%d1%80%d0%b0/