Креативность и полет фантазии. На спартыўна-турыстычным комплексе “Азёркі” ў гэтыя дні мноства наведвальнікаў. Яны наталяюцца прыродай, дыхаюць свежым паветрам, актыўна ўдзельнічаюць у конкурсных і забаўляльных праграмах Зюзі, Дзеда Бая і іншых казачных персанажаў. Не прамінаюць госці пафатаграфавацца каля крэатыўных елак. Зробленыя яны ў рамках традыцыйнага творчага конкурсу “Навагодні цуд”, аб’яўленага напярэдадні раённым аб’яднаннем прафсаюзаў.
Ідзеш па алеі дызайнерскіх елак і адразу не разумееш з чаго яны зробленыя. Кожнае прадпрыемства ці арганізацыя райцэнтра прапанавалі свой варыянт навагодняга дрэва і з дапамогай падручных матэрыялаў і ўпрыгажэнняў святочнай канструкцыі імкнуліся адлюстроўваць сваю дзейнасць. Кожная елка — унікальная. Ільнозаводская прыбралася ў ільняную сукенку, упрыгожаную банцікамі, шарыкамі, сняжынкамі ў беларускім сінім стылі. Побач, як і належыць, мяшок з падарункамі, на лавачцы — забаўны снегавік.
Елка з алоўкаў сімвалізуе аддзел адукацыі райвыканкама. А шыкоўная дама ў сукенцы з галінак елкі, і такой жа шляпе — адпавядае крэатыўным модніцам, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Зіма без снегавіка — што Новы год без мандарынаў і салаты аліўе. Вясёлы сноўмен з мятлой размясціўся побач з арыгінальнай елка ААТ “Паставымэбля”. А УП ЖКГ падрыхтаваў месца для герояў казкі Самуіла Маршака “12 месяцаў”: елка з дошачак, упрыгожаная самаробнымі цацкамі, пад ёй — кошык з кветкамі, пянькі-крэслы для адпачынку.
Журы ў складзе намесніка старшыні райвыканкама Станіслава Чымбурга, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіны Чаплінскай, яе намсеніка Ірына Лоўка, старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў [1] Іны Далнцкай, дырэктара дзіцячай школы мастацтваў імя А. Ромера Жанны Курдо доўга раіліся, бо вельмі вельмі многія ўдзельнікі праявілі крэатыўнасць і палёт фантазіі. Вызначыць пераможцаў было складана. Першае месца раздзялілі паміж сабой ільнозавод і ААТ “Паставымэбля”, другое — аддзел па адукацыі райвыканкама і УП ЖКГ. Заахвочвальнымі прызамі адзначаны і ўсе астатнія ўдзельнікі.
“Пастаускi край” [2]
Ссылки в статье:
[1] прафсаюзаў: https://vitebsk.1prof.by/news/%f0%9f%94%b9-s-zabotoj-o-soxranenii-zhizni-cheloveka/
[2] “Пастаускi край”: https://www.postawy.by/