Креативность и полет фантазии. На спартыўна-турыстычным комплексе “Азёркі” ў гэтыя дні мноства наведвальнікаў. Яны наталяюцца прыродай, дыхаюць свежым паветрам, актыўна ўдзельнічаюць у конкурсных і забаўляльных праграмах Зюзі, Дзеда Бая і іншых казачных персанажаў. Не прамінаюць госці пафатаграфавацца каля крэатыўных елак. Зробленыя яны ў рамках традыцыйнага творчага конкурсу “Навагодні цуд”, аб’яўленага напярэдадні раённым аб’яднаннем прафсаюзаў.
Ідзеш па алеі дызайнерскіх елак і адразу не разумееш з чаго яны зробленыя. Кожнае прадпрыемства ці арганізацыя райцэнтра прапанавалі свой варыянт навагодняга дрэва і з дапамогай падручных матэрыялаў і ўпрыгажэнняў святочнай канструкцыі імкнуліся адлюстроўваць сваю дзейнасць. Кожная елка — унікальная. Ільнозаводская прыбралася ў ільняную сукенку, упрыгожаную банцікамі, шарыкамі, сняжынкамі ў беларускім сінім стылі. Побач, як і належыць, мяшок з падарункамі, на лавачцы — забаўны снегавік.
Елка з алоўкаў сімвалізуе аддзел адукацыі райвыканкама. А шыкоўная дама ў сукенцы з галінак елкі, і такой жа шляпе — адпавядае крэатыўным модніцам, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Зіма без снегавіка — што Новы год без мандарынаў і салаты аліўе. Вясёлы сноўмен з мятлой размясціўся побач з арыгінальнай елка ААТ “Паставымэбля”. А УП ЖКГ падрыхтаваў месца для герояў казкі Самуіла Маршака “12 месяцаў”: елка з дошачак, упрыгожаная самаробнымі цацкамі, пад ёй — кошык з кветкамі, пянькі-крэслы для адпачынку.
Журы ў складзе намесніка старшыні райвыканкама Станіслава Чымбурга, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіны Чаплінскай, яе намсеніка Ірына Лоўка, старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Іны Далнцкай, дырэктара дзіцячай школы мастацтваў імя А. Ромера Жанны Курдо доўга раіліся, бо вельмі вельмі многія ўдзельнікі праявілі крэатыўнасць і палёт фантазіі. Вызначыць пераможцаў было складана. Першае месца раздзялілі паміж сабой ільнозавод і ААТ “Паставымэбля”, другое — аддзел па адукацыі райвыканкама і УП ЖКГ. Заахвочвальнымі прызамі адзначаны і ўсе астатнія ўдзельнікі.