Эхо события. На прошлой неделе в Шумилинском районе отметили праздник тех, кто работает на земле, кто заботится о ней от рассвета до сумерек, любит и ценит. Труженики принимали поздравления с Днем сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности.
Каравай, які пахне мядовым водарам збажыны, жыватворным шумам дажджу і цяплом напрацаваных рук, уручылі старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргею Галынчыку. Кіраўнік раёна павіншаваў усіх са святам, выказаў словы ўдзячнасці тым, хто з раніцы да цёмнага, без выхадных і водпускаў працуе на зямлі. Многае мяняецца ў свеце, а вясковая праца па-ранейшаму неабходная і важная, адзначыў Сяргей Аляксандравіч. Яна патрабуе максімальнай самааддачы, прафесійнага майстэрства, напорыстасці, цярпення, якія ёсць у працаўнікоў Шуміліншчыны.
Кіраўнік раёна расказаў пра здабыткі аграпрамысловага комплексу: за 10 месяцаў бягучага года аб’ём вытворчасці валавой прадукцыі склаў 48 мільёнаў рублёў, сёлета намалацілі 25,7 тыс. тон зерневых і зернебабовых, пастаўка дзяржаве зерня і насення рапсу забяспечана ў поўным аб’ёме, валавая вытворчасць малака склала 11 тысяч тон. Дзякуючы павелічэнню ўборачных плошчаў кукурузы на сілас, у гэтым годзе нарыхтавалі 29 тысяч 192 тоны кармавых адзінак травяністых кармоў.
Асаблівыя словы ўдзячнасці – у адрас ветэранаў, чые працавітасць і вопыт заслугоўваюць павагі і прызнання.
Сяргей Галынчык павіншаваў пераможцаў раённых спаборніцтваў сярод сельгасарганізацый. Ганаровыя граматы райвыканкама атрымала ААТ «Ляжні» (дырэктар Аляксандр Папіна прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва сярод кіраўнікоў) за першыя месцы па нарыхтоўцы кармоў і вытворчасці малака. Лідар па вытворчасці бульбы – СФГ «Раднік» (кіраўнік Юрый Сямёнаў). За першае месца па сяўбе збожжавых і іншых культур узнагароджана КУСГП «Ульскі» (дырэктар Валянціна Лабейка), за дасягненне высокіх паказчыкаў па ўзнаўленні статку – УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» (дырэктар Андрэй Мацюшчанка).
Ганаровыя граматы за першыя месцы атрымалі і механізатары: па касьбе траў – Віктар Пятроў з КУСГП «Мішневічы», па падборцы зялёнай масы – Сяргей Гоманаў з ААТ «АграБаравінка», па прасаванні сена і саломы – Вячаслаў Дубінін з гэтай жа гаспадаркі, па сяўбе збожжавых і іншых культур – Пётр Палаўкоў з «Лаўжанскага». Такой жа ўзнагароды ўдастоены і прадстаўнікі жывёлагадоўчай і перапрацоўчай галіны: аператар машыннага даення Зінаіда Скрыпялёва з КУСГП «Ульскі», аператары СУП «Добрынскае» Ларыса Цыбульская і Маргарыта Васілеўская, тэхнік-асемянатар Артур Саляр з ААТ «АграБаравінка», аператар па вырошчванні птушкі Аляксандр Калатоўкін з ТАА «Вітконпрадукт», загадчыца фермы Наталля Васілеўская з ААТ «Ляжні», вадзіцель цэха «Полацкі малочны камбінат» Фёдар Мацуганаў.
Ганаровыя граматы ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама лепшым кіраўнікамў, спецыялістам, механізатарам, жывёлаводам уручыў начальнік райсельгасхарчу Уладзімір Пушноў.
Многія сельскія працаўнікі атрымалі граматы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, граматы і падарункі райкама прафсаюза работнікаў АПК, якія ўручыла яго старшыня Вольга Пусянкова. Самой жа Вользе Іванаўне дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Палякова ўручыла Падзяку старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Свята, якое было аздоблена канцэртам артыстаў раённага цэнтра культуры, стала сімвалам шчырай удзячнасці за працу калектывам аграпрамысловага комплексу і прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці.
Эхо события. Лариса Зайцева. “Герой працы”