1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси

НАРОДНЫЙ КОНТРОЛЬ

Совместный проект ФПБ и СТВ! Смотрите эфир по пятницам (1 раз в две недели)

ТЕМА для РАЗМЫШЛЕНИЯ

Совместный проект Витебского областного объединения профсоюзов и областной газеты“Витебские вести”

ОН-ЛАЙН СЕРВИС ФПБ

Сообщить о завышении цен на продукты или лекарства можно ЗДЕСЬ↑

АРЕНДА ПОМЕЩЕНИЙ
ПЛАН ПРОВЕРОК
ВИТЕБСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВНовостиЎ Пастаўскім раёне працавала група тэхнічных інспектараў ФПБ
19 июля 2022

Ў Пастаўскім раёне працавала група тэхнічных інспектараў ФПБ

Галоўны тэхнічны інспектар Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і лесакарыстання Яўгеній Рудасаў пабываў у ААТ “Навасёлкі-Лучай” і лясгасе, а галоўны тэхінспектар РК ФПБ банкаўскіх і фінансавых работнікаў Алена Рымашэўская — у разлікова-касавым цэнтры №17 у г. Паставы ААТ “Белаграпрамбанк” і ў Цэнтры банкаўскіх паслуг №230 філіяла №216 ААТ “ААБ “Беларусбанк”.

Галоўны інспектар Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў галін прамысловасці “Белпрафмаш” Георгій Кішчук і прафсаюзны інспектар раённага аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Ахмадзееў праінспектавалі наяўнасць бяспечных умоў працы, прафілактыку вытворчага траўматызму, забяспеачнасць работнікаў сродкамі індывідуальнай аховы на Пастаўскім малочным заводзе. Разам з імі на прадпрыемстве пабывала і карэспандэнт “ПК”.

охрана труда поставыСпачатку адбылася сустрэча з першым намеснікам дырэктара завода Георгіем Касцянём. Затым намеснік дырэктара па вытворчасці Таццяна Цітова і начальнік сыраробнага цэха Таццяна Радзівіловіч правялі інспектараў па цэхах прадпрыемства. Георгій Кішчук, знаёмячыся з вытворчасцю, паралельна цікавіўся забяспечанасцю работнікаў спецвопраткай, гартаў журналы штодзённага кантролю за выкананнем патрабаванняў па ахове працы і рэгістрацыі праведзеных інструктажоў.

Сваю работу галоўны інспектар ФПБ прадоўжыў у кабінеце інжынера па ахове працы завода Андрэя Дулінца. Адбыўся зацікаўлены дыялог. Андрэй Францавіч атрымаў адказы на пытанні, якія яго цікавілі. Не абмінуў сваёй увагай Георгій Кішчук транспартны ўчастак прадпрыемства, дзе захоўваецца сельскагаспадарчая тэхніка. Гэтыя памяшканні ў свой час належалі райсельгастэхніцы. Некалькі гадоў таму іх перадалі малочнаму заводу. Каб навесці там ідэальны парадак, трэба ўкласці шмат фінасавых сродкаў. Работа вядзецца паступова.

У Георгія Клішчука засталіся прыемныя ўражанні ад наведвання завода. Станоўча ён ацаніў і работу інжынера па ахове працы Андрэя Дулінца.

—Прадпрыемства сучаснае. Бачна, што тут вялікая ўвага надаецца стварэнню належных умоў працы, — падсумаваў Георгій Кішчук. — Прыемна зайсці не толькі ў цэхі, але і ў санітарна-бытавыя памяшканні. Работнікі ў поўным аб’ёме забяспечваюцца спецвопраткай, сродкамі індывідуальнай аховы. У парадку і дакументацыя па ахове працы. Яна абнаўляецца, рэгулярна ўносяцца змяненні ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі. Нязначныя парушэнні па абсталяванні месцаў рамонту тэхнікі выяўлены на транспартным участку. Іх ухіленне не патрабуе вялікіх фінансавых укладанняў і шмат часу. Я напішу рэкамендацыі — і, упэўнены, на заводзе прымуць усе неабходныя меры да ўхілення недахопаў.

—Мэта маніторынгаў, якія арганізуюцца па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, — выявіць недапрацоўкі па ахове працы, даць рэкамендацыі па іх ухіленні, — гаварыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Іна Далецкая. — Практыка паказвае, што грамадскі кантроль дапамагае палепшыць сітуацыю на месцах. Таму ўдзячныя тэхнічным інспектарам, якія на гэты раз працавалі ў нашым раёне, за аб’ектыўную ацэнку работы інжынераў па ахове працы і метадычную дапамогу.

Областные новости

22 ноября 2024

Юрий Сенько: «У трудовых коллективов есть понимание того, что страна добилась высоких результатов»

Председатель ФПБ Юрий Сенько с рабочим визитом посетил Новополоцк. В ходе поездки лидер национального профцентра встретился с трудовыми коллективами ОАО «Нафтан» и ОАО «Новополоцкбыт». Говорили о перспективах развития предприятий, гарантиях работникам, а также актуальной текущей повестке: предстоящих выборах Президента Беларуси и важности осознанного подхода к главному политическому событию страны. Как отметил Юрий Сенько, в период […]

22 ноября 2024

ИТОГИ ПЯТИЛЕТКИ ПОДВЕЛИ ПРОФСОЮЗЫ ВИТЕБЩИНЫ НА ОТЧЕТНО-ВЫБОРНОЙ КОНФЕРЕНЦИИ

Важность социального партнерства, роль правового просвещения, работа инспекторов по охране труда.

22 ноября 2024

Координатор инициативной группы Лукашенко: люди поддерживают выдвижение кандидата, с которым связывают свое будущее

Каждый человек, отдавая свою подпись за выдвижение кандидатом действующего Президента, делает это не потому, что его кто-то попросил, а потому что не хочет потерять то, что на данный момент имеет. Таким мнением поделился с журналистами координатор инициативной группы по выдвижению Александра Лукашенко кандидатом в Президенты, председатель Витебского областного объединения профсоюзов Юрий Деркач по итогам встречи главы государства с руководителем и координаторами инициативной группы, передает корреспондент БЕЛТА.

22 ноября 2024

«Открытый микрофон с Президентом». Александр Лукашенко встретился со студентами белорусских вузов

Очередная встреча на этот раз прошла в стенах Минского государственного лингвистического университета.

21 ноября 2024

Юрий Сенько: «Представители инициативной группы работают исключительно в рамках закона»

Руководитель инициативной группы граждан по сбору подписей избирателей в поддержку выдвижения Александра Лукашенко кандидатом в Президенты Беларуси рассказал о работе группы.

ВИТЕБСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВ

15
Областных организаций отраслевых профсоюзов

Карта сайта